Вы тут

З 15 лістапада па 30 снежня падаўжаецца праца для абмену банкнот узору 2000 года


З 15 лістапада па 30 снежня гэтага года падаўжаецца час працы кас Нацыянальнага банка для абмену банкнот узору 2000 года.


Для тых, хто яшчэ не абмяняў старыя грошы на новыя, прэс-служба нагадвае, што гэта можна будзе зрабіць толькі да канца гэтага года. Больш за тое, у мэтах прадастаўлення дадатковых магчымасцяў для грамадзян, з сярэдзіны лістапада па 30 снежня аперацыі па абмене банкнот узору 2000 года на банкноты і манеты ўзору 2009 года будуць ажыццяўляцца ў рэжыме падоўжанага працоўнага дня з 9.00 да 19.00 (24 снежня — з 9.00 да 18.00).

Астатнія аперацыі ў касах Нацыянальнага банка ў названы перыяд будуць здзяйсняцца ў звычайным рэжыме: панядзелак-чацвер з 9.00 да 16.00, пятніца — з 9.00 да 15.00 (24 снежня — з 9.00 да 14.00). А 31 снежня ўсе аперацыі ў касах Нацыянальнага банка будуць здзяйсняцца з 9.00 да 14.00. Касы Нацыянальнага банка размешчаны па адрасе: г. Мінск, вуліца Талстога, 6. 

Нагадаем, што 31 снежня гэтага года завяршаецца перыяд абмену банкнот беларускіх рублёў узору 2000 года. З 1 студзеня 2022 года банкноты наміналам 100, 500, 1 000, 5 000, 10 000, 20 000, 50 000, 100 000, 200 000 беларускіх рублёў узору 2000 года будуць лічыцца несапраўднымі (страціўшымі сілу законнага плацежнага сродку).

Названыя наміналы банкнот можна яшчэ абмяняць на банкноты і манеты ўзору 2009 года ў касах Нацыянальнага банка без абмежаванняў і без спагнання ўзнагароджання. Абмен ажыццяўляецца ў суадносінах 10 000 беларускіх рублёў у грашовых знаках узору 2000 года да 1 беларускі рубель ў грашовых знаках узору 2009 года.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.