Вы тут

Удасканаленне сістэмы збору і перапрацоўкі ЦКА


У Беларусі функцыянуюць 7 смеццеперапрацоўчых заводаў (Брэст, Гомель, Гродна, Магілёў, Мінск, Баранавічы, Наваполацк), каля 80 ліній па сартаванні і дасартаванні камунальных адходаў, уведзены ў эксплуатацыю смеццесартавальны завод у Віцебску, піша БелТА.


У 2020 годзе нарыхтавана амаль 790 тыс. т другаснай сыравіны, на 3,2% больш, чым у 2019 годзе.

Узровень выкарыстання цвёрдых камунальных адходаў:

2020 год — 25%,

да 2025 года — да 64%,

да 2035 года — не менш за 90%*.

Для дасягнення такіх паказчыкаў неабходны:

— удасканаленне існуючай сістэмы раздзельнага збору адходаў;

— стварэнне міжраённых аб’ектаў па абыходжанні з камунальнымі адходамі.

Да 2022 года плануецца закрыць усе міні-палігоны.

Да 2030 года прадугледжана стварэнне 30 міжрэгіянальных сучасных аб’ектаў для сартавання і выкарыстання ЦКА і палігонаў для іх пахавання.**

Узровень выкарыстання традыцыйных відаў ДМР, якія ўтвараюцца ў прамысловым сектары, у сярэднім па рэспубліцы складае больш за 94%:

адходаў паперы і кардону — 94,7%;

адходаў шкла — 99%;

адходаў пластмас — больш за 90%;

гумазмяшчальных адходаў, уключаючы зношаныя шыны — 97,81%.

* Прадугледжана Нацыянальнай стратэгіяй па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі і другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі ў Рэспубліцы Беларусь, з улікам унесеных у яе змяненняў.

** У адпаведнасці з Канцэпцыяй стварэння аб’ектаў па сартаванні і выкарыстанні цвёрдых камунальных адходаў і палігонаў для іх пахавання, зацверджанай урадам Рэспублікі Беларусь 23 кастрычніка 2019 г. № 715.

Крыніца: Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Се Сяаюн: Супрацоўніцтва Кітая і Беларусі — прыклад міжнародных адносін новага тыпу

Се Сяаюн: Супрацоўніцтва Кітая і Беларусі — прыклад міжнародных адносін новага тыпу

Беларусь і Кітай адзначаюць адметную дату — 30-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін.

Грамадства

Дзе падпрацаваць пасля Новага года?

Дзе падпрацаваць пасля Новага года?

Псіхолагі раяць пачынаць не з маніторынгу рынку, а з некалькіх пытанняў самому сабе — каб вызначыцца з прыярытэтамі.

Грамадства

Уладзімір Мішчанчук: Марым аб брыльянтавым вяселлі

Уладзімір Мішчанчук: Марым аб брыльянтавым вяселлі

Уладзімір Мішчанчук — заслужаны артыст БССР, дэкан тэатральнага факультэта БДАМ, прафесар.

Грамадства

«Сацыяльная зніжка» — каму і на што? Як купіць прадукты танней на 10 %

«Сацыяльная зніжка» — каму і на што? Як купіць прадукты танней на 10 %

На зніжку могуць разлічваць пенсіянеры, шматдзетныя сем’і.