Вы тут

Сельгасарганізацыі сабралі мільён тон бульбы


Сёлета аграрыі сабралі дастатковы ўраджай хлеба, калі ў цэлым было атрымана 9 мільёнаў тон збожжа. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун.


Нягледзячы на засушлівае лета ў некаторых рэгіёнах краіны, цалкам выкананы дзяржаўны заказ па пастаўках збожжа, крупяных культур, рапсу і піваварнага ячменю. Практычна мільён тон бульбы атрымана ў сельгасарганізацыях, а таксама 631 тысячу тон гародніны, 170 тысяч тон пладоў. Гэты аб’ём дазваляе забяспечыць насельніцтва Беларусі плодаагародніннай прадукцыяй і мець экспартны патэнцыял. У бягучым годзе стабілізацыйныя фонды павялічаны практычна ў два разы па ўсіх пазіцыях: бульбе, морквы, капусце, цыбулі і яблыках.

Дастаткова нядрэнна селета ідуць справы з травянымі кармамі. Іх ужо нарыхтавана 30 цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы. «Гэта забяспечыць наша грамадскае пагалоўе жывёлы якасным кормам. А гэта значыць, мы будзем атрымліваць жывёлагадоўчую прадукцыю — малако і мяса», — адзначыў намеснік міністра.

«Сёлета ўжо зроблены задзел на ўраджай наступнага года. Пасеяна больш азімых збожжавых культур, ўзарана больш зябліва, назапашана больш угнаенняў. Усе гэтыя элементы ўплываюць на ўраджайнасць і дазволяць нам пачаць вясновую пасяўную без затрымак. У зімовы перыяд будзем рамантаваць сельскагаспадарчую тэхніку», — звярнуў увагу Уладзімір Гракун.

Падводзячы папярэднія вынікі сезона, аграрыі прагназуюць больш высокі экспарт харчавання, які па годзе можа перавысіць 6 мільярдаў долараў. Як заявіў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксей Багданаў, калі захаваецца бягучая дынаміка, то мы прададзім за мяжу больш запланаванага.
Нагадаем, што летась было экспартавана прадуктаў харчавання на знешнія рынкі на 5,8 мільярдаў долараў. А ў 2025 годзе мы плануем падысці да лічбы ў 7 мільярдаў долараў. З улікам планаў па росце вытворчасці і высокай кан’юнктуры сусветнага рынку ў коштавым сегменце, у профільным міністэрстве лічаць, што гэтая лічба з упэўненасцю дасягнута. «Асноўны трэнд гэтай пяцігодкі — павелічэнне аб’ёмаў вытворчасці малака, мяса, раслінаводчай прадукцыі, а таксама паглыбленне перапрацоўкі. Гэта значыць будзе расці асартымент тавараў, якія пастаўляюцца на экспарт. У нас ёсць і стратэгія, і праграма па павелічэнні выхаду гатовай прадукцыі з 1 тоны сыравіны», — сказаў Аляксей Багданаў.

Па выніках 9 месяцаў бягучага года экспарт беларускага харчавання вырас на 12,6 % і перавысіў 4,7 мільярдаў даляраў. Доля АПК у агульным кошыку беларускага экспарту склала практычна 17 %.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».