Вы тут

«Мы выконваем свае абяцанні». Эйсмант аб урэгуляванні крызісу з бежанцамі і прапанаваным Прэзідэнтам механізме


Беларусь выконвае свае абяцанні ў рамках рэалізацыі механізма, які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў у час тэлефоннай размовы з канцлерам Германіі Ангелай Меркель. Аб гэтым заявіла прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант у адказ на просьбу праінфармаваць аб абстаноўцы на гэты момант і дзеяннях беларускага боку ў напрамку ўрэгулявання крызісу з бежанцамі, перадае БелТА.


«Так, у развіццё размоў Прэзідэнта Беларусі з канцлерам Германіі я праінфармую аб становішчы на гэты момант. На сённяшні дзень на тэрыторыі Беларусі знаходзіцца каля 7 тысяч бежанцаў. З іх на мяжы — у так званым стыхійным лагеры — каля 2 тысяч чалавек. І ад 200 да 500 чалавек — паводле інфармацыі — таксама знаходзяцца на мяжы, але стыхійна, у іншых кропках. Гэта бежанцы, якіх палякі спрабавалі выкінуць сілай за межы Польшчы пасля таго, як людзі туды ўжо трапілі», — адзначыла Наталля Эйсмант.

Яна расказала, што падчас першай размовы з канцлерам Германіі Ангелай Меркель механізм, які прапанаваў Прэзідэнт Беларусі, быў наступным: «Еўрапейскі саюз стварае гуманітарны калідор для 2 тысяч бежанцаў, якія знаходзяцца ў лагеры. Мы бярэм на сябе абавязацельства садзейнічаць (наколькі гэта магчыма) і пры іх жаданні) астатнім 5-тысячам вярнуцца на Радзіму. І Ангела Меркель, паводле дамоўленасцяў, будзе весці перамовы з ЕС, у тым ліку па арганізацыі гуманітарнага калідора ў Германію».

«Як бачыце, нават ужо на сённяшні дзень, мы свае абавязацельствы выконваем! Так, на жаль, толькі каля 400 бежанцаў пагадзіліся вярнуцца на радзіму. Усяго, калі быць дакладнымі, у самалёце, які паляцеў сёння — 374 пасажыры, пераважна грамадзяне Ірака», — адзначыла прэс-сакратар.

Паводле яе слоў, астатнія, тыя, хто знаходзіцца ў Беларусі, — працягваюць настойваць на забеспячэнні гуманітарнага калідора ў Заходнюю Еўропу, і найперш у Германію. «Гэта значыць, пакуль яны катэгарычна адмаўляюцца паляцець, але мы будзем над гэтым працаваць. І тым не менш, ужо можна гаварыць аб тым, што работа міграцыйных службаў Беларусі сумесна з Міністэрствам замежных спраў дала вынік. Мы выконваем свае абяцанні. Прытым, што з боку Еўрасаюза пакуль не выканана ніводнага абавязацельства», — звярнула ўвагу Наталля Эйсмант.

Больш за тое, Еўрасаюз пакуль нават не пачаў перамовы на ўзроўні экспертаў, аб чым дамовіліся Прэзідэнт Беларусі і канцлер Германіі падчас другой размовы.

«І яшчэ. У сувязі з тым, што ў апошнія двое сутак — ужыўшы супраць мірных бежанцаў слёзатачывы газ, светлашумавыя гранаты, выкарыстоўваючы ядахімікаты, гербіцыды, пестыцыды і гэтак далей — польскі Урад аб’явіў гэта нейкай „перамогай“, прычым не толькі над Беларусю, але і над Расіяй (менавіта так падаюцца імі ў СМІ падзеі на беларуска-польскай мяжы — мы ж разумеем, для таго, каб адцягваць увагу ўласнай грамадскасці, польскага народа), Прэзідэнт у сувязі з гэтым на нарадзе з міграцыйнымі службамі і іншымі органамі ўлады даручыў максімальна садзейнічаць вяртанню бежанцаў на радзіму і выкананню іх іншых пажаданняў. Умова адна — іх жаданне. Сілай выштурхоўваць у Ірак, Сірыю або іншыя краіны — мы нікога не будзем», — падкрэсліла Наталля Эйсмант.

Фота: скрыншот з відэа БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».