Вы тут

Катаванні і прымяненне спецсродкаў


Інфармацыя аб злачынных дзеяннях Польшчы будзе накіравана ва ўсе міжнародныя арганізацыі.


Аб гэтым заявіў Генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед. Паводле яго слоў, прававы аналіз сітуацыі, якая склалася на беларуска-польскай мяжы, паказаў, што да гэтага часу службовымі асобамі Рэспублікі Польшча груба парушаюцца патрабаванні міжнароднага права, якое вызначае асноўныя грамадзянскія і палітычныя правы бежанцаў, а таксама грамадзян Беларусі.

«Прадпрымаюцца спробы і парушаецца недатыкальнасць дзяржаўнай мяжы нашай краіны. Здзяйсняюцца іншыя шматлікія супрацьпраўныя дзеянні супраць чалавецтва, — сказаў Андрэй Швед. — Прадстаўнікі ўлады Польшчы неаднаразова ажыццяўлялі і ажыццяўляюць зараз незаконную дэпартацыю, катаванні і акты жорсткасці ў дачыненні да бежанцаў. Так, пры іх прыбыцці да дзяржаўнай мяжы Польшчы сілавікамі гэтай дзяржавы ажыццёўлены і рэалізуюцца неадэкватныя і відавочна неадпаведныя арганізацыйныя і тэхнічныя мерапрыемствы па перашкаджэнні праходу бежанцамі ў Германію. У прыватнасці, устаноўлены дадатковыя загароды, уведзены ваенізаваныя ўзброеныя патрулі, ачапленне, прыменены пагрозлівыя палёты авіятэхнікі, танкі, іншае цяжкае ўзбраенне ў непасрэднай блізкасці ад мірных бежанцаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі».

Генпракурор падкрэсліў, што бежанцы неаднаразова і публічна заяўлялі аб сваім статусе, мэтах, маршруце руху ў Германію. Пра што дакладна вядома ўладам Польшчы. «Нягледзячы на гэта польскія сілавікі ў дачыненні да мірных і безабаронных людзей, у тым ліку ў начны час сутак, прымянялі катаванні і іншыя акты жорсткасці, спецыяльныя сродкі, атрутныя рэчывы, асвятленне, якое слепиць вочы, дэманстрацыйныя стрэлы ў паветра і выбухі, фізічную сілу. Толькі 15-16 лістапада зафіксаваны і задакументаваны шматлікія факты незаконнай дэпартацыі бежанцаў з тэрыторыі Польшчы, прымяненне ў дачыненні да іх вадамётаў, якія змяшчаюць хімічныя прымесі пры тэмпературы навакольнага асяроддзя не больш за 4 градусы, светлашумавых гранат і газу з таксічнымі рэчывамі, у тым ліку ў адносінах да жанчын, якія маюць прыкметы цяжарнасці і малалетніх дзяцей», — адзначыў ён.

Цялесныя пашкоджанні нанесены прадстаўнікам сродкаў масавай інфармацыі Беларусі, Расіі, Катара, службовым асобам органаў пагранічнай службы нашай краіны. «Кожны факт учынення злачынных дзеянняў службовых асоб Польшчы, у тым ліку на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, фіксуецца, дакументуецца аб’ектыўна і бесстаронне падчас расследаванняў, узбуджанай напярэдадні крымінальнай справы аб злачынствах супраць бяспекі чалавецтва, учыненых польскімі сілавікамі і іншымі прадстаўнікамі ўлады гэтай краіны.Рэалізуюцца актыўныя меры па ідэнтыфікацыі кожнай службовай асобы, якая здзейсніла канкрэтныя злачынныя дзеянні ў дачыненні да безабаронных людзей.Зараз польскія сілавікі і іншыя службовыя асобы хаваюцца за нагрувашчваннем калючага дроту, металічнымі бар’ерамі, танкамі, браневікамі, 15 тысячамі ўзброеных да зубоў вайскоўцамі. усе вышэйпададзенае і іншыя цынічныя злачынныя дзеянні, якія ў цяперашні час дакументуюцца праваахоўнымі органамі Беларусі, здзейснены па прамым указанні альбо са згоды палітычнага кіраўніцтва Польшчы: яе прэзідэнта Анджэя Дуды, прэм’ер-міністра Матэуша Маравецкага, міністра нацыянальнай абароны Марыюша Блашчака і іншых вышэйшых службовых асоб», — канстатаваў Андрэй Швед.

Генпракурор нагадаў, што злачынствы супраць чалавецтва ў адпаведнасці з міжнароднымі нормамі і правіламі не маюць тэрміну даўнасці і вінаватыя асобы падлягаюць прыцягненню да крымінальнай адказнасці, — заявіў ён. — Акрамя таго, намі зафіксавана неаднаразовае публічнае выступленне шэрагу грамадзян Польшчы, у тым ліку службовых асоб, з заклікамі ажыццявіць агрэсію Польшчы ў дачыненні да Рэспублікі Беларусь. У дадзеным выпадку размова ідзе аб наяўнасці складу прыкметы злачынства, прадугледжанага арт.123 Крымінальнага кодэкса нашай краіны, а менавіта «прапаганда вайны». У сувязі з гэтым Генеральнай пракуратурай распачата крымінальная справа, расследаванне якой даручана Следчаму камітэту Беларусі. Адпаведная інфармацыя аб злачынных дзеяннях, учыненых вышэйшымі службовымі асобамі Польшчы, будзе накіравана для дачы прававой ацэнкі ва ўсе міжнародныя арганізацыі, уключаючы Арганізацыю Аб’яднаных Нацый, Савет Еўропы і іншыя", — сказаў на заканчэнне Андрэй Швед.

Паводле БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».