Вы тут

Яны паляцелі. Не вяртацца не абяцалі


Сёння пад вечар у стыхійным лагеры бежанцаў нікога не засталося. Людзі, якія адмаўляліся ісці ў цёплае і сухое памяшканне лагістычнага цэнтра, спадзяваліся, што граніцу ўсё ж адкрыюць. Але надыходзіла яшчэ адна халодная ноч, і ўжо нават у самых стойкіх не засталося сіл начаваць у шалашах на задубелай зямлі. Начаваць яны прыйшлі ў лагістычны цэнтр. Заўтра прачнуцца і будуць зноў чакаць, што іх прапусцяць. Надзея не знікае нават у безнадзейнай сітуацыі. Там, адкуль гэтыя людзі выправіліся ў сваё небяспечнае далёкае падарожжа, «безнадзейная сітуацыя» — гэта літаральны, а не вобразны выраз.


Некаторыя — усяго 374 чалавекі — учора пагадзіліся вярнуцца на радзіму і селі на рэйс з Мінска да Эрбіля і Багдада. Гэта першы вынік дамоўленасцяў, якія пачаў выконваць беларускі бок. Але наша пазіцыя катэгарычная: нікога з бежанцаў не выштурхоўваць з краіны сілай. Бо куды ім вяртацца? У якія ўмовы? І хто гэтыя ўмовы — дакладней іх адсутнасць — на іх радзіме для іх стварыў?

Шукаючы, па сутнасці, відавочны адказ на гэта пытанне, задаешся яшчэ адным. Гэтыя 374 чалавекі, як і тыя, што, магчыма, пагодзяцца вярнуцца дамоў сёння або заўтра, сапраўды пакінуць надзею трапіць у Еўропу? Багатую і сытую Еўропу, якая прымала дзейсны ўдзел у разбурэнні іх краін, іх жыцця, а цяпер адну руку нібы цягне насустрач, а другой наводмаш б'е. Не, яны ўсё роўна будуць спрабаваць туды трапіць. Не праз Беларусь, дык праз Турцыю, праз Афрыку. Дзеля сябе, дзеля будучыні дзяцей. Вярнуць некалькі тысяч чалавек туды, адкуль яны прыехалі, — насамрэч не праблема. Праблема — зрабіць так, каб яны там захацелі застацца, каб яны маглі там бязбедна і бяспечна жыць.

Толькі тыя, хто рушыў іх свет, наўрад ці пра гэта будуць рупіцца. І бежанцы яшчэ доўга будуць стукаць у дзверы Старога свету з усіх бакоў. І, магчыма, ператвораць яго ў Новы. І, якія б ні былі наступствы, гэта будзе справядліва.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».