Вы тут

Прэзідэнт Беларусі даў інтэрв’ю брытанскай тэлекампаніі «ВВС»


Размаўляў з Аляксандрам Лукашэнкам вядучы міжнародны аглядальнік тэлекампаніі «ВВС» у Расіі Сцівен Розэнберг. 


«Гэтым тараканаў труцяць!»

Лукашэнка ў інтэрв’ю Бі-бі-сі агучыў шакуючыя падрабязнасці атакі польскіх сілавікоў на бежанцаў. Падчас нядаўняга інцыдэнту на мяжы ў пункце пропуску «Брузгі» польскі бок парушыў дзяржаўную мяжу, а стаўленне да бежанцаў параўнальна з метадамі фашыстаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв’ю брытанскай медыякампаніі Бі-бі-сі, перадае БелТА.

Акты жорсткасці польскіх сілавікоў у дачыненні да бежанцаў, у тым ліку цяжарных жанчын і дзяцей, — выкарыстанне на холадзе вадамётаў, якія змяшчаюць хімічныя прымешкі, светлашумавых гранат і газу з таксічнымі рэчывамі — усе гэтыя і многія іншыя факты надзейна зафіксаваны і сталі здабыткам грамадскасці. І калі людзі пасля тыдня жыцця ў лесе і бяссоннай ночы на халодным бетоне пункта пропуску спрабавалі ў хвіліну роспачы дастукацца да польскіх улад, аглядальнік Бі-бі-сі Стывен Розенберг заўважыў толькі «камяні і палкі» ў руках саміх бежанцаў. Пра гэта было адно з ягоных пытанняў.

«Стыў, не выхоплівай з агульнага кантэксту адзін эпізод. Цяпер слухай, як было. У пераважнай большасці з 2,1 тыс. чалавек яны мірным чынам прасілі палякаў прапусціць у Германію. Падышоў польскі афіцэр і пачаў тлумачыць (дзякуй богу, мы гэта заснялі, там нават голас чутны), што вось такім чынам трэба зрабіць: у пункце пропуску падаць заяву, і мы яе разгледзім і гэтак далей, гэта значыць, ён іх фактычна накіраваў у гэты пункт пропуску, і яны ўсе зняліся (з лагера ў лесе каля мяжы. — Заўвага БелТА) і туды пайшлі», — расказаў Прэзідэнт.

Далей, працягнуў Аляксандр Лукашэнка, не камяні былі, бежанцы сталі на калені перад польскімі афіцэрамі. "Разумеючы, што іх прапусцяць ужо, напэўна, або заяву возьмуць. Яны сталі на калені, папрасілі прабачэння ў іх, што нязручнасці стварылі, і пачалі прасіць іх прапусціць. Іх не прапусцілі. І вось там пачалася гэта бойка, — расказаў Прэзідэнт. — Палякі уключылі вадамёты і пачалі іх паліваць у парушэнне ўсіх нормаў і правілаў. Што мы выявілі сёння? Вы туды ядахімікаты падмяшалі, пестыцыды і гербіцыды. Гэта тое, чым тараканаў труцяць і пустазельную расліннасць знішчаюць. Вось як было. Гэта значыць вазьміце ў цэлым гэтыя эпізоды. І мы вам гэта дакажам, таму што гэтаму ёсць сведчанні зафіксаваныя«.

Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу, што палякі фактычна парушылі дзяржаўную мяжу Беларусі, прымяніўшы спецсродкі на яе тэрыторыі. «Ты ведаеш, што нельга нават зброю паварочваць у бок сумежнай тэрыторыі? Чаму вы лілі ваду з вадамётаў на 100 метраў з ядахімікатамі на нашу тэрыторыю?! Гэта парушэнне дзяржаўнай мяжы. Я вам кажу як памежнік. Я на той мяжы служыў. Вы парушылі дзяржаўную мяжу, як мінімум. Вы кідалі светлашумавыя гранаты на нашу тэрыторыю», — заявіў Прэзідэнт.

«Чаму вы не гаворыце пра тую дабрачыннасць, тую спагаду, якую праяўляе мой народ у дачыненні да гэтых бежанцаў?» — задаў рытарычнае пытанне кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка агучыў і некаторыя новыя шакуючыя падрабязнасці дзеянняў польскіх сілавікоў адносна бежанцаў: «Вы ж як фашысты паступілі. Слухайце, людзі спяць пад адкрытым небам, вы ўключаеце пражэктара, сірэны, гэтыя мігалкі і іншае. Вы лятаеце на верталёце. Вось зараз следчыя дакладваюць: распылілі гэты слёзатачывы газ, вада, ядахімікаты, і верталёты лёталі на нізкай вышыні. Для чаго? Для таго, каб віхурай ад шрубы верталёта развеяць далей, каб да дзяцей дастала».

«Чаму Бі-бі-сі не расказала, чаму на сваім канале пра гэта не расказала, што польскія верталёты лёталі над мяжой?» — паставіў пытанне кіраўнік дзяржавы.


Лукашэнка ў інтэрв’ю Бі-бі-сі: Навошта вы прыйшлі ў наш дом і спрабавалі яго разбурыць?

Інтэрв’юер пацікавіўся ў кіраўніка дзяржавы, чаму Еўрасаюзу цяжка з ім размаўляць. «Я адкажу, чаму вам са мной складана. Вам са мной складана, таму што я не танчу пад вашу музыку. Я праводжу незалежную палітыку. І ад вас, і ад каго заўгодна — ад амерыканцаў, англічан, Еўрасаюза. Я бачу свой народ» , — падкрэсліў беларускі лідар.

Ён таксама адзначыў, што Беларусь заўсёды імкнулася жыць у міры і згодзе са сваімі суседзямі. «Вы што, скажаце, што я сваіх суседзяў церабіў? Я што, арганізоўваў з палякамі, латышамі, літоўцамі, з украінцамі нейкія бойкі на граніцы? Ніколі. Вось тут (у Палацы Незалежнасці, дзе праходзіла інтэрв’ю. — Заўвага БелТА) саміт «нармандскай чацвёркі» па Украіне (праводзіўся. — Заўвага БелТА), і тут спынена была вайна (так, там пастрэльваюць да гэтага часу, але вайны няма, тысячамі не гінуць), — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Мы зрабілі ўсё. Заўсёды казаў, што суседзі ад Бога, іх не выбіраюць. Мы што, літоўцам, латышам нейкія праблемы стваралі? Ніколі».

Адначасова Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу журналіста на факты замежнага ўмяшання ва ўнутраныя справы Беларусі: «Навошта вы летась прыйшлі ў наш дом і спрабавалі яго разбурыць? Навошта? Якая ваша справа да нашых выбараў? Мы ж не лезем у Вялікабрытанію ці Амерыку. Вы ў летась фінансавалі мяцеж. Вы фінансавалі! Вы кіравалі мяцяжом з тэрыторыі Польшчы, вы! А за вамі стаялі амерыканцы. Вы прыйшлі ў наш дом. Мы вас не клікалі».

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?