Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Тыдзень багатых магчымасцяў і натхняльных даляглядаў. Не выключана атрыманне шматабяцальных прапаноў, якія датычацца вашага дзелавога жыцця. Не бойцеся ўзяць на сябе дадатковую адказнасць і нагрузку. Падумайце пра новую крыніцу даходу. У пятніцу вам будзе спадарожнічаць поспех на сустрэчах, нарадах і перагаворах. Вашы прапановы адзначыць начальства і можа задумацца пра павышэнне заробку, а гэта вельмі дарэчы.


Фота: pixabay.com

ЦЯЛЕЦ. Тыдзень абяцае быць удалым, але пры ўмове, што вы перастанеце лунаць у аблоках і пачняце спалучаць падказкі інтуіцыі з рэальнымі магчымасцямі. У панядзелак разлічвайце на дапамогу сяброў, але пастарайцеся не ўвязвацца ў спрэчкі. У аўторак пажадана не расказваць пра сябе нічога лішняга, лепш трымацца далей ад занадта шумных кампаній. У суботу не прыдзірайцеся да блізкіх людзей па дробязях.


БЛІЗНЯТЫ. Тыдзень поўны разнастайных пазітыўных падзей, паездак, сустрэч, спатканняў. Вас чакаюць прыемныя змены ў жыцці. Больш давярайце інтуіцыі, верце ў сваю мару, яна ажыццявіцца хутчэй, чым вы думаеце. Выхадныя абяцаюць быць удалымі ва ўсіх адносінах.


РАК. Вы можаце парадаваць сябе і навакольных рэалізацыяй сваіх амбіцыйных задум. Асцярожнасць і мудрасць вельмі спатрэбяцца ў панядзелак, калі давядзецца разрульваць канфлікт на працы. У справах і ва ўзаемаадносінах трэба пазбягаць непрадуманых дзеянняў, ілюзій і маніпуляцый. Другая палова тыдня можа быць звязана з усплёскам вашых творчых здольнасцяў. Удзяляйце больш часу дзецям і хатнім жывёлам.


ЛЕЎ. У панядзелак вам могуць прапанаваць, на першы погляд, перспектыўную справу, у якую неабходна ўкласці пэўныя рэсурсы, але не спяшайцеся прыняць гэтую прапанову, варта ўсё прадумаць і разлічыць. Пачынаючы з аўторка сітуацыя зменіцца і дазволіць зрабіць рывок у справах. У чацвер не варта спрабаваць вырашаць некалькі спраў адначасова, лепш не спяшацца і зрабіць усё якасна, штосьці адклаўшы на потым. У выхадныя магчымыя сваркі і канфлікты ў сям'і.


ДЗЕВА. З'явіцца шанц падключыцца да чыйгосьці актыўнага творчага працэсу. Не ўпускайце яго, перад вамі могуць адкрыцца новыя перспектывы. Многія непаразуменні і бязладзіца засталіся ў мінулым, будуць наладжвацца адносіны з калегамі, сябрамі, сваякамі. Таемныя ворагі, калі яны маюцца, могуць устаць на ваш бок. Першая палова тыдня больш пазітыўная, чым другая, таму выкарыстоўвайце спрыяльнае размяшчэнне зорак і максімальна рэалізуйце свае таленты.


ШАЛІ. На гэтым тыдні ў вас з'явіцца магчымасць вырашыць цяжкае, але жыццёва важнае пытанне. І вы адчуеце палёгку. У працы магчымы нечаканы паварот. Удалыя будуць перагаворы з новымі партнёрамі, магчымы таксама перспектыўныя асабістыя знаёмствы. Раней пачатыя справы будуць паспяхова рухацца наперад. Сябры захочуць завалодаць вашай увагай, прычым не заўсёды бескарысліва. Пятніца можа аказацца актыўным і насычаным днём, калі з'явіцца магчымасць рызыкнуць, але галоўная задача — не паддавацца эмоцыям.


СКАРПІЁН. Тыдзень абяцае быць дастаткова актыўным і прадукцыйным. Скарыстаўшыся абставінамі, будзе шанц шмат чаго дасягнуць і атрымаць салідны прыбытак. Вам спатрэбяцца такія якасці, як дыпламатычнасць і ўменне знайсці кампраміс. Выяўляйце настойлівасць пры адстойванні сваіх інтарэсаў, асабліва ў сераду. Не бойцеся змяніць жыццё і ажыццявіць свае жаданні. Працоўнае становішча ў цэлым абяцае быць спакойным, што дазволіць вам злёгку расслабіцца.


СТРАЛЕЦ. Поспех абавязкова прыйдзе, але вам неабходна прыкласці некаторыя намаганні. Для пачатку — сабрацца. Пажадана накіраваць энергію ў патрэбнае рэчышча, а не растрачваць яе па дробязях. Менш слоў, больш справы. У аўторак вырашацца некаторыя праблемы, якія вас даўно непакоілі. У суботу выдатна адпачняце ў добрай кампаніі.


КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні важнай будзе незалежнасць меркавання. Паспрабуйце абысціся без аглядкі на начальства і таварышаў па службе. Не адкладвайце на нявызначаны час выкананне задум, бо вашы ідэі могуць прынесці поспех. Паспрабуйце не патрабаваць занадта шмат, гэта пагражае ўскладніць стаўленне да вас навакольных. У выхадныя пагаварыце са сваім выбраннікам па душах.


ВАДАЛІЎ. На гэтым тыдні самай важнай задачай будзе набыццё новых дзелавых сувязяў і атрыманне дакладнай інфармацыі. У чацвер давядзецца заняцца папяровай працай або арганізацыяй сустрэч і мерапрыемстваў. У пятніцу не давярайце выпадковым знаёмствам і будзьце асцярожныя пры зносінах з даўно знаёмымі людзьмі. У гэты дзень ёсць верагоднасць разрыву дзелавых адносін з-за прынцыповасці партнёра.


РЫБЫ. Маленькія цяжкасці на гэтым тыдні лёгка адступяць пад вашым напорам, а больш сур'ёзныя толькі распаляць ваш баявы запал. Не выпусціце імгненне поспеху, стаўце вялікія мэты, не разменьвайцеся па дробязях. У сераду ваш настрой будзе занадта зменлівы, добра было б пазбегнуць ператамлення і канфліктаў на працы. У суботу прагуляйцеся ў адзіноце.

Выбар рэдакцыі

Культура

Жэмчуг і пясок. Пяць расчараванняў Максіма Багдановіча

Жэмчуг і пясок. Пяць расчараванняў Максіма Багдановіча

існуе тэорыя, што толькі той, каму выпала перажыць моцныя ўзрушэнні, можа стаць сапраўдным паэтам.

Грамадства

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Якую вакцыну выбраць для паўторнай прышчэпкі ад каранавіруса?

Грамадства

Крэпасць духу. 10 натхняльных храмаў Гродзеншчыны

Крэпасць духу. 10 натхняльных храмаў Гродзеншчыны

Гэта культурнае багацце прыцягвае ў краіну масу падарожнікаў.