Вы тут

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі правяла Пасяджэнне Прэзідыума


У штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэту прайшло пасяджэнне Прэзідыума Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі. Галоўная тэма пасяджэнне — падвядзенне вынікаў алімпійскага сезона і перыяду работы с 2017 па 2021 гады. За гэты час у айчыннай лёгкай атлетыцы прайшло мноства падзей, якія паказалі развіццё віду спорту ў краіне з усімі праблемамі і дасягненнямі. 


Фота: НОК

У сваім дакладзе старшныя БФЛА Іван Ціхан, федэрацыя займаецца не толькі пытаннямі спорту вышэйшых дасягенняў, але і масавага спорту. У перспектыве акцэнт будзе зроблены на ўдасканаленне сістэмы аднаўлення, антыдопінг і запрашэнне замежных спецыялістаў. Федэрацыя ставіць сабе за мэту правядзенне паказальных спаборніцтваў з удзелам вядучых беларускіх спарстменаў у рэгіёнах побач з мясцовымі славутасцямі. Гэта прыцягне ўвагу да лёгкай атлетыкі і да месцаў, якімі ганарыцца краіна. Вялікая ўвага па-ранейшаму будзе надзяляцца дзіцячаму спорту і праектам, якія ўжо сталі брэндавымі — «300 талентаў для каралевы», «Шкаліяда», Kids Athletics. У каляндар дзіцячых праектаў дабавіцца і «Дзень Каралевы спорта», спаборніцтвы якога пройдуць у рэгіёнах. 

Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Юрый Маісевіч падвёў вынікі галоўнага старту — Алімпійскіх Гульняў у Токіа. Ён звярнуў увагу, што для многіх краін, нават лідараў, нядаўнія Гульні былі няпростымі. Вынік многіх змяніўся ў горшы бок у параўнанні з Алімпіядай ў Рыа-дэ-Жанейра. Гэта звязана з ростам канкурэнцыі ад краін, якія раней не паказвалі лёгкаатлетычных вынікаў на міжнароднай арэне. 

Юрый Маісевіч падкрэсліў, што беларускія спартсмены з пастаўленай задачай па заваяванні медалёў справіліся. Адзіны медаль для беларускай каманды ўзяў Максім Недасекаў (бронза ў скачках у вышыню). Лепшы вынік сярод еўрапейскіх спартсменак паказала ў марафонным бегу Вольга Мазуронак, заняўшы пятае месца. Аляксей Каткавец заняў шостае месца ў кіданні кап’я і палепшыў уласны вынік. 

Аднак, не ўсе беларускія лёгкаатлеты паказалі ў Токіа, на што яны здольныя. Ірына Жук заняла восьмае месца ў скачках з шастом, паказаўшы вынік 4.50. Здольная на большае і Таццяна Халадовіч, якая не паказала нават свой сярэдні вынік у кіданні кап’я. Паўнавартасна змагацца за медалі не змагла і штурхальніца ядра Алёна Дубіцкая. Лепшага выніку чакалі ад Настассі Мірончык-Івановай. 

«Падводзячы вынікі, можна заўважыць, што планавыя вынікі выканала большасць спартсменаў, якія адабраліся ў Токіо. Блізкія да гэтага былі Павел Мялешка, Дзмітрый Набокаў, Віталь Жук, Віялета Скварцова, Юрый Васільчанка, Дзмітрый Дзюбін, Анастасія Ракоўская, Іван Ціхан. Прааналізаваўшы выступленне каманды, можна заўважыць, што ў 14 з 23 відаў праграмы, у якіх удзельнічалі беларусы, нашы спартсмены значыліся сярод сусветных лідараў. З 31 спартсмена трэць яшчэ зусім нядаўна выступалі на маладзёжным узроўні, а ў параўнанні з Гульнямі ў Рыа-дэ-Жанэйра склад нацыянальнай каманды абнавіўся на 80 працэнтаў. Гэтая маладосць таксама адбілася на выніках», — заявіў Юрый Маісевіч. 

Па выніках выступлення каманды ў Токіа былі выяўлены асноўныя памылкі, якія былі зроблены на этапе падрыхтоўкі. Вызначаны недахоп у навейшых медыцынскіх прэпаратах. Свой уплыў аказаў і недахоп унутранай канкурэнцыі ў некаторых дысцыплінах і адсутнасць прафесійных трэнераў. І таму кадраваму пытанню варта надзяліць самую пільную ўвагу. Неабходна змяніць індывідуальныя планы і метадалогію падрыхтоўкі спартсменаў, скарэктаваць каляндар выступленняў. 

Юрый Маісевіч падкрэсліў, што выступленне лёгкаатлетычнай каманды на Алімпійскіх гульнях можна лічыць задавальняючым. Але міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук заўважыў, што вынікі лёгкаатлетаў і эфектыўнасць сродкаў, якія ўкладаюцца ў гэты від спорту, выклікаюць пытанні і занепакоенасці. Падчас галасавання членаў Прэзідыуму, вынікі выступлення беларускай зборнай на Алімпіядзе ў Токіа былі прызнаны нездавальняючымі.

Намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Бараўля прывёў лічбы, якія гэта пацвердзілі. У Токіа ў 23 відах праграмы прынялі ўдзел 30 беларускіх спартсменаў. Самай вялікай аказалася група кідальнікаў, але з 10 чалавек толькі два змаглі часткова выканаць планавае заданне. Спрын прадстаўлялі шэсць спартсменаў, з якіх двое не выканалі планавае заданне. З чацвярых скакуноў толькі Максім Недасекаў выканаў планавую ўстаноўку. Ніхто з пяці хадакоў не дайшоў да сваёй мэты. А ў марафоне да плана дабегла толькі Вольга Мазуронак.

Аляксандр Бараўля падкрэсліў, што з 2008 па 2021 гады медалі на міжнародных стартах прыносілі толькі 6 відаў лёгкай ателетыкі ў мужчын і 11 у жанчын. 30 дысцыплін не прыносілі ніякага выніку, што трэба ўлічваць пры планаванні фінансавання і работы на будучыню.

На парадак дня было вынесена пытанне падрыхтоўкі да Алімпійскіх Гульняў у Парыжы. Для гэтага будуць створаны ўсе неабходныя ўмовы. Будзе ўдасканалена матэрыяльна-тэхнічная база Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі. Завяршаецца работа па фарміраванні спісачнага складу нацыянальнай зборнай. 

За паказаныя вынікі былі ўзнагародамі Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі былі ўзнагароджаны лепшыя спецыялісты — Віктар Мяснікоў, Таццяна Нарэйка, Вера Епімашка, Юрый Кавальчук. 

Як заўважыў Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Віктар Лукашэнка, такія мерапрыемствы вельмі важныя для развіцця віду спорту, тым больш такога багатага на медалі як лёгкая атлетыка: «Калі толькі адзін чалавек здолеў выканаць устаноўленыя планы — гэта, вядома, нагода задумацца і сур’ёзна абмеркаваць працу. Давайце ў будучыні будзем пазбягаць фармалізму і працы на публіку і даваць аб’ектыўную адзнаку нашым вынікам. Неабходна калектыўна, у каманднай і зладжанай працы ісці да таго, каб Каралева спорту ізноў стала нашым гонарам!».

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?