Вы тут

«Мінімалка» падвысіцца да 457 рублёў


Такі нарматыў мінімальнага ўзроўню аплаты працы адобраны на праведзеным днямі пасяджэнні Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях. Устанавіць яго прапануецца з 1 студзеня 2022 года, паведамілі ў прэс-службе ФПБ.


Як нагадалі ў нацыянальным прафцэнтры, з 15 лістапада змяніўся парадак ўстанаўлення мінімальнай заработнай платы. Раней гэты нарматыў зацвярджаўся ўрадам у прывязцы да мінімальнага спажывецкага бюджэту. Зараз дзейнічае іншы падыход:

— Памер месячнай мінімальнай заработнай платы павінен складаць не менш за 30 працэнтаў прагнознага значэння намінальнай налічанай сярэднямесячнай заработнай платы па рэспубліцы, вызначанай у прагнозе сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Пры гэтым ён усталёўваецца Саветам Міністраў па прапанове Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях, — патлумачылі ў ФПБ.

Трэба сказаць, такі падыход дзейнічае ў многіх краінах.

Як было адзначана падчас пасяджэння Нацыянальнага савета пры ўсталяванні новага нарматыву тэмп росту памеру мінімальнай заработнай платы за студзень 2022 года да студзеня бягучага будзе складаць 114,3 працэнта. У абсалютных лічбах памер «мінімалкі» падвысіцца да 457 рублёў.

Дарэчы, паводле дадзеных міністэрства працы і сацыяльнай абароны, на 1 студзеня 2021 гэты памер месячнага мінімальнага заробку складаў 400 рублёў, у верасні (з улікам індэксацыі 6,3 працэнта) — 417, 86 рублёў.

У Нацыянальным прафцэнтры таксама адзначылі, што ў пераліку на валюту памер прапанаванай мінімальнай платы будзе супастаўны з усталяванымі нарматывамі ў суседніх краінах. Напрыклад, у Расіі гэта каля 175 долараў, Малдове — 170, Казахстане — толькі каля 100 долараў.

Вольга АЛЯКСАНДРАВА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Культура

Жэмчуг і пясок. Пяць расчараванняў Максіма Багдановіча

Жэмчуг і пясок. Пяць расчараванняў Максіма Багдановіча

існуе тэорыя, што толькі той, каму выпала перажыць моцныя ўзрушэнні, можа стаць сапраўдным паэтам.

Грамадства

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Якую вакцыну выбраць для паўторнай прышчэпкі ад каранавіруса?

Грамадства

Крэпасць духу. 10 натхняльных храмаў Гродзеншчыны

Крэпасць духу. 10 натхняльных храмаў Гродзеншчыны

Гэта культурнае багацце прыцягвае ў краіну масу падарожнікаў.