Вы тут

Маўчанне — золата. 7 рэчаў, пра якія нельга нікому расказваць


Словы маюць неверагодную сілу, яны могуць як дапамагчы, так і нашкодзіць, таму эзатэрыкі заклікаюць людзей быць больш асцярожнымі. Кожнае вымаўленае слова — гэта магутны зарад энергіі. І ад таго, з якімі намерамі яно сказана, залежыць не толькі наш дабрабыт, але і здароўе. Заўсёды варта памятаць аб залатым правіле маўчання. Існуюць рэчы якія не варта казаць іншым людзям для свайго ж спакою. Прасцей кажучы, неабходна трымаць рот на замку. Што гэта за рэчы і як яны могуць паўплываць на наша жыццё, вы даведаецеся ў гэтым артыкуле.


1. Асабістыя планы і мэты. Гэта першае, што трэба трымаць у сакрэце. Як абвяшчае прымаўка «Чым пахвалішся, без таго і застанешся». Нам падабаецца дзяліцца сваімі планамі і марамі на жыццё. Мы адчуваем неверагоднае задавальненне, калі распавядаем навакольным аб тым, якая нібы светлая будучыня чакае нас наперадзе. Але трэба дакладна разумець, што наша жыццё вельмі складанае i непрадказальнае. Часам мы плануем адно, а атрымліваецца зусім іншае. Напэўна, вы сутыкаліся з тым, што, расказаўшы навакольным пра свае планы, пасля не ўдаецца іх рэалізаваць, таму што з’яўляюцца перашкоды, або непрадбачаныя абставіны. Таму старайцеся не дзяліцца сваімі намерамi ні з кім, нават са сваякамі і сябрамі. Бо сярод тых, каму вы давяраеце, могуць апынуцца тыя, якія будуць раўнаваць вас да мары, якая яшчэ не спраўдзілася, тым самым накiроўваць негатыўны пасыл. Гэта можа прывесці да таго, што вашыя планы так і застануцца марамі. 

На пачатковым этапе нашы ідэі, як правіла, не ідэальныя, у іх шмат слабых месцаў, таму меркаванне навакольных можа збіць вас з вызначанага шляху.

Усім вядома, што думкі матэрыяльныя, а значыць, зайздрасць навакольных можа адмоўна паўплываць на ажыццяўленне задуманага. Менавіта таму маўчыце да таго часу, пакуль вашыя мэты не будуць дасягнуты!

2. Канфлікты і сваркі. Сварка — гэта ачышчэнне ад негатыўнай энергіі, якая назапасілася ў працэсе зносін. Не варта казаць пра свае хатнія канфлікты і ўвогуле крытыкаваць сямейнае жыццё. Агучваць непрыемнасці, якія адбываюцца ў вашай сям’і, — значыць, забіраць энергію з дому, спусташаць яго. Памятайце, ваша сварка тычыцца толькі вашай пары, і больш нікога. Толькі вам вырашаць, як будуць развівацца вашыя адносіны. У гэтым выпадку не варта шукаць падтрымку ў навакольных, прыцягваючы ў канфлікт старонніх. Ці вам так важна пачуць меркаванне i падтрымку з боку членаў, сям’i. Але што яшчэ больш небяспечна, навакольныя людзі могуць радавацца вашым рознагалоссям, з-за чаго канфлікты ў сям’і будуць толькі павялічвацца. Навошта вам лішні негатыў? Акрамя таго, расказваць аб сварках з партнёрам непрыгожа, бо гэта асабістая інфармацыя. Гэта сапраўдная здрада ў адносінах да каханага чалавека. А калі вы жаліцеся на каханага, вы наладжваеце чалавека супраць сваёй другой палоўкі. Калі ж у вашай сям’і наступіць гармонія і канфлікт згасне, у навакольных застанецца ўсё роўна непрыемны асадак.

Важна: Чым менш чалавек будзе распаўсюджвацца пра свае непрыемнасцi, тым хутчэй яны скончацца прымірэннем.

Чым менш вы кажаце пра праблемы у сваёй сям’і, тым яна будзе мацнейшай i стабільнай.

3. Дасягненні і поспехі. Распавядаючы навакольным аб сваёй паспяховасці і дасягненнях, вы атрымліваеце задавальненне, аднак робіце сабе толькі горш. Людзі палічаць вашыя словы ганарыстасцю, ды да таго ж пачнуць зайздросціць. Іх негатыў можа адбіцца на вашай паспяховасці, у выніку чаго поспех можа пакінуць вас! Таму сваімі перамогамі лепш не дзяліцца з усімі, ці рассказваць пра iх выключна самым блізкім людзям, якім вы давяраеце на 100 працэнтаў.

З. Фрэйд лічыў, што чалавек не павінен казаць пра сябе ні ў дрэнным ключы, ні ў добрым: «За чалавека кажуць не яго словы, а яго ўчынкі». Распавядаць аб сваіх дасягненнях і поспехах — не лепшы варыянт заваяваць сяброў". Людзі заўсёды параўноўваюць вашы поспехі са сваімі. I калі вашы поспехі лепшыя, людзі будуць адчуваць сябе горш«. З-за такіх параўнанняў пачынаецца гульня «лепш-горш»: Чалавек можа адчуць сябе на другіх ролях і пазней захацець адыграцца. Такiм чынам, хочаце нажыць ворагаў і зайздроснікаў — расказвайце пра свае перамогі«.

4. Лаянка і плёткі. Плёткі — гэта ахоўны механізм няўдачнікаў. І гэта факт. Мы можам кагосьці не любіць, і гэта абсалютна нармальна. Аднак адна справа, калі вам проста не падабаецца чалавек, але зусім іншае, калі вы з кімсьці абмяркоўваеце яго. Абмяркоўваючы іншых людзей вы, як мінімум, псуеце сваю рэпутацыю, бо вашы словы рана ці позна дойдуць да чалавека і гэта пашкодзiць вашым стасункам. У першую чаргу гэта працуе супраць вас. Пляткароў не любяць, асабліва калі яны агаворваюць чалавека ці смяюцца з яго. Ад такіх людзей лепш трымацца далей. Памятайце, што чалавек, які з вялікай цікаўнасцю абмяркоўвае і крытыкуе чужое жыццё, гэта глыбока няшчасная асоба, у якой няма свайго жыцця. Бо гэтыя людзі самасцвярджаюцца за кошт прыніжэння іншых.

Плёткі, якія разносяцца з дапамогай слоў, забруджваюць унутраны свет і не дазваляюць людзям развівацца, змагацца са слабасцямі і заганамі.

Людзям, якія прыносяць добрыя навіны, у жыцці шанцуе значна больш, чым тым, хто высмейвае асобных людзей.

5. Фінансавае становішча. Трымаць у сакрэце варта і свае даходы. Можа здарыцца і так, што зайздроснікі згуляюць не найлепшую ролю ў жыцці таго, хто вырашыў пахваліцца сваім становішчам. Ды і задаваць іншым пытанні аб іх даходзе таксама непрыстойна. І тым больш лічыць чужыя грошы. Грошы і шчасце любяць цішыню, таму такую тэму лепш не абмяркоўваць услых .

Важна: Не агучвайце канкрэтныя лічбы наяўных даходаў.

З. Фрэйд: «Ёсць толькі адна валюта, каштоўнейшая за золата — гэта інфармацыя». Калі мы маркіруем нешта «сакрэтам», мы надзяляем інфармацыю яшчэ большай каштоўнасцю, ад чаго іншаму чалавеку значна складаней утрымаць яе ў сваіх вуснах, не падзяліўшыся з кімсьці іншым.

6. Чужыя таямніцы. Чужыя сакрэты — гэта закрытая інфармацыя, якая не падлягае разгалашэнню. Бо амаль кожны чалавек ведае пра іншых нешта такое, пра што нельга казаць услых. На вялікі жаль, ёсць людзі, якія абсалютна не ўмеюць захоўваць чужыя таямніцы. Нават свае сакрэты яны расказваюць аўтаматычна. Пасля чаго, вядома ж, шкадуюць. Не трэба расказваць навакольным тое, што, вам распавялі ці, можа, вы пра нешта даведаліся выпадкова. Вам даверылі сваю таямніцу, спадзеючыся на разважлівасць, падтрымку і стрыманасць. Захоўвайце чужыя сакрэты і навакольныя будуць захоўваць вашыя адкрыцці.

Навукоўцамi выяўлена, што забаронена расказваць любую таямніцу, калі яна нясе шкоду яе ўладальніку.

Важна: Людзі мяркуюць, што расказаўшы камусьці свой сакрэт, яны збліжаюцца з чалавекам, як бы надзяляючы яго правамі на валоданне вашым патаемным, але вынік часам зусім супрацьлеглы. Калі для вас ёсць нешта сапраўды каштоўнае і важнае, заўсёды лепей трымаць гэта пры сабе. 

Але, калі хочаце, каб інфармацыя распаўсюдзілася ў коле знаёмых хутка, проста скажыце, што гэта сакрэт:

7. Калі з вамі дрэнна паступілі. Гэта адна з важных рэчаў, пра якую не варта расказваць, асабліва новым знаёмым, ці якіх ты сустракаеш упершыню. Усе людзі дастаткова кіраваныя. Нам так ці інакш падабаецца, калі нам ставяць рамкі, выстаўляюць межы дапушчальнага стаўлення. Але як толькі вы кажаце, што з вамі калісьці дрэнна абышліся, то сваімі паводзінамі і словамі вы адразу ж транслюеце, што з вамі можна абыходзіцца аналагічным чынам. Чалавек счытвае, што можна ставіцца менавіта так, бо іншыя так ужо рабілі. Такім чынам, вы псуеце сваю рэпутацыю ў вачах навакольных.

Зносіны — самы магутны спосаб энергаабмену. Каб быць шчаслівым, трэба некаторыя рэчы трымаць у таямніцы. І тады ваша жыццё будзе спакойным і радасным. Памятайце аб адным: шчасце нараджаецца ў цішыні і там, дзе яго не проста чакаюць, але і працуюць над сабой, сваім характарам і развіццём.

АЛЕНА ШАЎЧЭНКА

Фота: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.