Вы тут

Арганізацый, якія маюць запазычанасці перад работнікамі, становіцца менш


Прафсаюзны маніторынг выявіў больш за 500 выпадкаў несвоечасовай выплаты заробку ва ўсіх сферах эканомікі. Такія даныя былі прыведзены на пасяджэнні Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях, якое прайшло днямі ў Мінску. 


Трэба сказаць, што пытанню своечасовасці выплаты заработнай платы ва ўсіх сферах эканомікі прафсаюзы надаюць асаблівую ўвагу і кантралююць яго на пастаяннай аснове. Прычым тэрмін запазычанасці па разліках значэння не мае — дзень ці два — усе факты становяцца нагодай для выдачы рэкамендацый для выпраўлення выяўленых парушэнняў.

Як паведамілі ў прэс-службе ФПБ, па самых апошніх даных у гэтым пытанні, у верасні прафсаюзы выявілі 51 такую арганізацыю, у кастрычніку — 44. Пры гэтым у абсалютнай большасці ў гэтых арганізацыях запазычанасць не з’яўляецца сістэмнай і хранічнай. Часцяком гэта несвоечасовы разлік з работнікам пры сыходзе ў адпачынак або пры звальненні.

— У той жа час, у шэрагу выпадкаў работнікі вымушаныя чакаць законных выплат месяцамі, — адзначаюць на Нацыянальным прафцэнтры. — Як правіла, гэта звязана з тым, што прадпрыемства знаходзіцца ў працэдуры ліквідацыі і не мае сродкаў, каб разлічыцца з людзьмі. 

Ці ёсць варыянты разліку ў такіх выпадках? На дадзеным моманце пакуль што не, але прафсаюзы са свайго боку настойваюць на неабходнасці хутчэйшага прыняцця дакумента аб гарантыях выплаты заработнай платы і пералічэння узносаў у ФСАН пры банкруцтве арганізацыі.

Між іншым, не ўсё так дрэнна, як можа падацца на першы погляд. Як адзначылі ў ФПБ, у цэлым большасць арганізацый-даўжнікоў, як і раней, адносіцца да сельскай гаспадаркі. Аднак дзякуючы сумесным дзеянням сацыяльных партнёраў значна палепшылася сітуацыя з выплатай заработнай платы ў арганізацыях сельскай гаспадаркі Віцебскага рэгіёна. 

— Калі яшчэ летась там рэгулярна і на працяглы тэрмін затрымлівалі выплату заработнай платы некалькі дзясяткаў арганізацый, то, напрыклад, у сёлетнім верасні запазычанасць, прычым нязначная, зафіксавана толькі ў чатырох арганізацыях, — падкрэслілі ў Нацыянальным прафцэнтры. 

Вольга АЛЯКСАНДРАВА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Культура

Жэмчуг і пясок. Пяць расчараванняў Максіма Багдановіча

Жэмчуг і пясок. Пяць расчараванняў Максіма Багдановіча

існуе тэорыя, што толькі той, каму выпала перажыць моцныя ўзрушэнні, можа стаць сапраўдным паэтам.

Грамадства

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Якую вакцыну выбраць для паўторнай прышчэпкі ад каранавіруса?

Грамадства

Крэпасць духу. 10 натхняльных храмаў Гродзеншчыны

Крэпасць духу. 10 натхняльных храмаў Гродзеншчыны

Гэта культурнае багацце прыцягвае ў краіну масу падарожнікаў.