Вы тут

Як негатыўныя фактары адбіваюцца на занятасці?


Гэтае пытанне стала адным з цэнтральных пры абмеркаванні выканання Генеральнага пагаднення за 2019-2021 гады, якое разгледзелі днямі ў Мінску на пасяджэнні Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях.


Як пагадалі ў ФПБ, у пагадненні прапісаны шэраг канкрэтных мер, якія тры бакі сацыяльнага партнёрства — урад, прафсаюзы і наймальнікі — абавязваюцца выконваць для забеспячэння эфектыўнай занятасці. Галоўным чынам гэтыя меры накіраваны на зніжэнне беспрацоўя і няпоўнай занятасці.

Трэба сказаць, што нягледзячы на ўсе негатыўныя знешнія фактары — пандэмію і незаконны санкцыйны ціск на нашу краіну з боку калектыўнага Захаду — сёлета па многіх пытаннях бакам сацыяльнага партнёрства атрымалася дасягнуць пэўнага прагрэсу, адзначылі на пасяджэнні Савета. 

— У прыватнасці, досыць нізкім застаецца паказчык фактычнага беспрацоўя. Па методыцы Міжнароднай арганізацыі працы сёлета ён не перавышае 4%. У той час як у шэрагу краін у перыяд пандэміі гэты паказчык значна павялічыўся і ў некаторых краінах Еўрапейскага рэгіёна дасягаў 24%, — падкрэслілі ў Нацыяльным прафцэнтры. 

Пазітыўным момантам з’яўляецца і тое, што значна знізілася колькасць работнікаў, якія па розных прычынах вымушаныя былі працаваць няпоўны працоўны час. Гаворка тут ідзе пра скарочаны рабочы тыдзень (дзень), прастоі, вымушаныя адпачынкі з захаваннем ці без захавання заробку. Напрыклад, калі ў першым паўгоддзі мінулага года 124 тысячы чалавек працавалі ў рэжыме вымушанай няпоўнай занятасці, то сёлета гэты паказчык знізіўся ў 2,7 разы. 

Трэба сказаць, што найбольш часта такія сітуацыі сустракаюцца ў прамысловасці і будаўніцтве.

— Разам з тым прафсаюзы фіксуюць асобныя факты, калі наймальнікі прымаюць неправамерныя рашэнні аб пераводзе работнікаў на няпоўны працоўны час, напрыклад, калі для гэтага няма абгрунтаваных эканамічных прычын, — адзначылі ў Нацыянальным прафцэнтры, — у кожным такім выпадку прафсаюзы звяртаюць увагу на неправамернасць дзеянняў наймальніка і дамагаюцца законных рашэнняў.

Акрамя таго, у ФПБ выклікае занепакоенасць факт зніжэння агульнай колькасці занятых у эканоміцы. Паводле статыстычных даных, у эканоміцы краіны ў верасні 2021 года было занята на 50,2 тысячы чалавек менш, чым у верасні мінулага.

— Падобная сітуацыя была і ў мінулым годзе, — адзначылі ў Нацыянальным прафцэнтры. — Таму гэтае пытанне сёння патрабуе сістэмных рашэнняў. Са свайго боку прафсаюзы працягнуць маніторынг занятасць у мэтах наступнай выпрацоўкі неабходных прапаноў. 

Вольга АЛЯКСАНДРАВА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?