Вы тут

Еўразіма «па-беларуску». Якім сёлета будзе самы халодны сезон года? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава


Да пачатку снежня рукой падаць, і, канешне, узнікае пытанне, якім будзе самы халодны сезон 2021-2022? Пра гэта і не толькі спецыяльна для газеты «Звязда» расказаў самы вядомы сіноптык Беларусі, вядучы праграмы «Метэагід» на тэлеканале АНТ Дзмітрый Рабаў. 


Восень бывай...

У адрозненне ад мінулага года, сёлета восень была не толькі самай цёплай за ўвесь перыяд метэаназіранняў, але і вельмі кантраснай па тэмпературы і разнастайнай па надвор’ю. Так, верасень выдаўся вельмі халодным і дажджлівым. У апошні раз ён быў такім аж у 2000 годзе. А вось кастрычнік у большасці дзён радаваў нас добрым надвор’ем: выдалася многа сонечных і сухіх дзён. У сярэднім выпала ўсяго 29% ад кліматычнай нормы. Лістапад таксама даў магчымасць атрымаць асалоду ад сапраўднага восеньскага надвор’я. 

На парозе еўразіма...

У адпаведнасці з прагнозам сусветных прагнастычных цэнтраў гэтай зімой на большай частцы Беларусі чакаецца перавага цыклонаў з характэрным пахмурным надвор’ем і ападкамі ў выглядзе снегу. 

Пры такім сцэнарыі атмасферных працэсаў сярэдні тэмпературны фон на працягу ўсяго сезона будзе на 1-1,5 градусы перавышаць кліматычную норму. Пры гэтым, калі снежань і люты прагназуюцца крыху цяплейшымі, чым звычайна, то студзень, як і належыць самаму халоднаму месяцу года, апынецца блізка да нормы. Гэта значыць, будзе самым марозным. Адначасова трэба разумець, што характар метэаўмоў чакаецца вельмі няўстойлівым, і ўмераныя маразы час ад часу будуць мяняцца на адлігу. 

Сярэдняя колькасць ападкаў чакаецца больш за кліматычную норму, якая звычайна складае ў сярэднім 115 мм. Часцей за ўсё ўзімку гэта снег, але пры адлігах ідуць дажджы і дажджы з мокрым снегам. Зіма — сезон складаны, таму трэба быць гатовымі і да небяспечных прыродных з’яў — снегападаў, моцнага ветру, мяцеліц, шэрані і галаледзіц. У цэлым сезон можна смела назваць еўразімой па-беларуску, снежнай і мяккай.

З гісторыі метэаназіранняў...

• Самая цёплая зіма за ўвесь перрыяд метэаназіранняў зафіксавана з 2019 на 2020 гг. Самая высокая тэмпература была зарэгістравана 18 снежня ў Драгічыне +12,8 градуса. У гэтым сезоне каляндарная восень незаўважна пераўтварылася ў вясну. Дарэчы, у мінулым стагоддзі самай цёплай адзначылася зіма з 1989 на 1990 гг. 

• Самая халодная зіма прыпала на сезон 1939-1940 гг. На поўначы Беларусі ў Талочыне слупкі тэрмометраў паказвалі мінус 42,2 градуса.

Восень-2021 паступова саступае дарогу зіме. Ці ўвойдзе надыходзячы сезон у гісторыю метэаназіранняў, пакажа час і раскажа Дзмітрый Рабаў. А пакуль самы вядомы сіноптык нашай краіны жадае чытачам «Звязды» берагчы сябе, апранаццца ў адпаведнасці з надвор’ем і каб ваш настрой не залежаў ад метэаўмоў! 

Кацярына ТУМАС-ЦІШКЕВІЧ

Фота: «ЗВЯЗДА»

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.