Вы тут

Байдэн мае намер зноў удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах у ЗША ў 2024 годзе


Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн мае намер балатавацца на другі тэрмін у 2024 годзе. Пра гэта заявіла 22 лістапада на брыфінгу для журналістаў прэс-сакратарка Белага дома Джэн Псакі, паведамляе ТАСС.


Яе папрасілі пракаментаваць паведамленні, якія з’явіліся раней у СМІ, згодна з якім Байдэн заявіў сваім прыхільнікам, што ён плануе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах у 2024 годзе. «Так, гэта яго намер», — пацвердзіла Псакі.

Раней газета The Washington Post паведаміла, што сам Байдэн і прадстаўнікі яго найбліжэйшага атачэння ў апошнія дні запэўніваюць прыхільнікаў у тым, што 79-гадовы амерыканскі лідар будзе балатавацца на другі тэрмін у 2024 годзе. Гэтыя намаганні робяцца ў сувязі з тым, што многія дэмакраты мяркуюць, што Байдэн, магчыма, не будзе ўдзельнічаць у наступных выбарах, улічваючы, у прыватнасці, яго ўзрост (да моманту галасавання яму будзе 81 год). Яшчэ адзін аспект звязаны са зніжэннем рэйтынгу папулярнасці. Да цяперашняга моманту працу Байдэна на пасадзе прэзідэнта ўхваляюць, згодна з шэрагам апытанняў, каля 40% жыхароў краіны.

Як чакаецца, афіцыйна аб сваім рашэнні па нагоды ўдзелу ў барацьбе за пост прэзідэнта Байдэн абвесціць пасля прамежкавых выбараў у Кангрэс. Яны пройдуць у лістападзе 2022 года.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».