Вы тут

Абавязацельствы па росце заробкаў у краіне выконваюцца


На Нацсавеце па працоўных і сацыяльных пытаннях падвялі вынікі выканання Генеральнага пагаднення за 2019-2021 гады.


Нагадаем, што ў дакуменце прапісаны абавязацельствы трох бакоў сацыяльнага партнёрства — урада, наймальнікаў і прафсаюзаў — па дасягненні канкрэтных паказчыкаў узроўню развіцця эканомікі і гарантыі для працоўных. Асаблівая ўвага заўсёды надавалася ўзроўню аплаты працы.

Паводле праведзенага аналізу, большасць нормаў на дадзены момант выконваюцца, нягледзячы на негатыўныя знешнія фактары ў выглядзе незаконнага санкцыйнага ціску і пандэмію.

У прыватнасці, забяспечаны прырост валавога ўнутранага прадукту нават вышэй запланаваных лічбаў. У сваю чаргу, гэта дало магчымасць выканаць абавязацельствы па росце заробкаў. Так, намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў арганізацый рэспублікі за 9 сёлетніх месяцаў склала 1 399,7 рубля. У параўнанні з адпаведным леташнім паказчыкам, цяперашні вышэй на 14,6 %. Рэальныя заработныя платы выраслі на 4,9 %.

У ФПБ звярнулі ўвагу і на тое, што бакам сацыяльнага партнёрства таксама атрымалася значна палепшыць сітуацыю ў тых арганізацыях, дзе даволі невысокія заробкі. Напрыклад, за дзевяць месяцаў колькасць арганізацый, дзе сярэдні заробак складае менш за 150 працэнтаў «мінімалкі», зменшылася ў два разы.

Яшчэ адзін немалаважны факт, на які звярнулі ўвагу на пасяджэнні Нацсавета, — рост заробкаў у бюджэтнай сферы. Упершыню за апошнія гады суадносіны зарплаты бюджэтнікаў да сярэдняй па краіне склалі больш за 80 %.

— Разам з тым, у бюджэтных арганізацыях па-ранейшаму ў шэрагу работнікаў дастаткова нізкая заработная плата, — падкрэслілі ў нацыянальным прафцэнтры. — Таму менавіта ў дачыненні да гэтай катэгорыі сёння павінны быць прыняты сістэмныя меры для паляпшэння сітуацыі. 

Вольга АЛЯКСАНДРАВА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?