Вы тут

Вялікае сацдаследаванне перад рэферэндумам праводзіцца ў Беларусі


Вялікае сацдаследаванне напярэдадні рэферэндуму праводзіцца ў Беларусі. Аб гэтым у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» расказалі беларускія сацыёлагі, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

«Сучасныя рэаліі сведчаць аб тым, што такія веды запатрабаваны на самых розных узроўнях жыцця сучаснага грамадства. Мае калегі з Інстытута сацыялогіі праводзяць многія даследаванні. З ліку апошніх актуальных — прысвечаныя такой па-ранейшаму вельмі вострай праблеме, як COVID: стаўленне насельніцтва, пачуццё бяспекі ў існуючай сітуацыі і шэраг іншых спадарожных аспектаў. Мы вывучаем і такі феномен, важны ў кантэксце сучаснага сацыяльнага развіцця, як патрыятызм, гістарычная памяць, стаўленне да мінулага. У цэнтры ўвагі і пытанні, якія датычацца штодзённасці, задаволенасці рознымі ўмовамі свайго жыцця», — расказаў дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі, кандыдат сацыялагічных навук, дацэнт Мікалай Мыслівец.

Кандыдат сацыялагічных навук дацэнт БДЭУ Ірына Лашук нагадала аб нядаўнім апытанні, праведзеным Цэнтрам сацыяльна-гуманітарных даследаванняў БДЭУ па мабільнай сувязі. «Я скажу адразу, што гэта выклікала пэўны скептыцызм. Мабільныя тэлефоны, людзі знаходзяцца ў машыне, недзе яшчэ, ім нязручна размаўляць, а мы ім задаём такія сур’ёзныя пытанні. Але было вельмі важна паспрабаваць, сапраўды зачапіць людзей. У нас было апытана 1 тыс. чалавек па ўсёй рэспубліцы. Першае пытанне, якое задавалі: як вы ставіцеся да правядзення ў краіне рэферэндуму па змяненні дзеючай Канстытуцыі? Па выніках: падтрымліваюць — 43,8 працэнта, хутчэй падтрымліваюць — 18,3 працэнта. Калі мы складзём гэтыя пазіцыі — атрымліваецца больш за 60 працэнтаў. Аднак трэба адзначыць, што 17,6 працэнта не змаглі адказаць, — сказала Ірына Лашук. — Другое пытанне: ці патрэбны, на ваш погляд, змяненні ў дзеючую Канстытуцыю? Тут прыкладна такі расклад маем: так — 32,7 працэнта, хутчэй так — 30,4 працэнта. А 17 працэнтаў рэспандэнтаў яшчэ не прынялі для сябе рашэнне, што яны наконт гэтага думаюць. Трэцяе вельмі важнае пытанне: ці плануеце вы прыняць удзел у рэферэндуме па змяненні дзеючай Канстытуцыі? 38 працэнтаў — дакладна пойдуць, хутчэй так — 21,6 працэнта. Чацвёртае пытанне: як паўплывае на сітуацыю ў краіне правядзенне рэферэндуму па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю? Адбудуцца значныя станоўчыя змяненні — 23,9 працэнта, адбудуцца нязначныя паляпшэнні — 26,3 працэнта. І ўявіце сабе, што 18 працэнтаў у нас зноў не змаглі адказаць».

Цяпер у Беларусі праводзіцца вялікае сацдаследаванне напярэдадні рэферэндуму. «Вельмі вялікая выбарачная сукупнасць сфарміравана — каля 10 тыс. рэспандэнтаў. Як правіла, сацыёлагі ў сваіх даследаваннях звяртаюцца да меншых выбарак, але ў гэтым выпадку выбраны намі падыход абумоўлены яшчэ і тым фактам, што праз людзей, якія ўдзельнічаюць у такім апытанні, ёсць магчымасць данесці да як мага больш шырокага кола людзей тую змястоўную прастору, якая цікавіць і сацыёлагаў, і ўсё грамадства, — растлумачыў Мікалай Мыслівец. — У ліку пытанняў, якія прапануюцца нашым рэспандэнтам, — ацэнка іх уласнага сацыяльна-эканамічнага становішча, дынаміка гэтага становішча, пытанні, якія датычацца нашых узаемаадносін з суседзямі: Расіяй і іншымі дзяржавамі. У цэлым бланк інтэрв’ю складаецца з 24 пытанняў, самы вялікі блок — чаканні ад змяненняў, якія мы плануем убачыць у Канстытуцыі».

Пасля правядзення такога вялікага даследавання Інстытутам сацыялогіі запланаваны і ўласныя даследаванні ў рамках такой жа праблематыкі. "Таму што свет змяняецца, сітуацыю неабходна адсочваць у дынаміцы, чаму сацыялогія і служыць. Усе даследаванні цяпер прадугледжваюць выкарыстанне комплексных метадаў. Дзесяцітысячнае апытанне, аб якім мы гаворым, праводзіцца метадам Face‑to‑face, гэта значыць твар у твар. Мы выкарыстоўваем у сваёй практыцы апытанне абанентаў гарадской тэлефоннай сеткі, гарантуючы рэпрэзентатыўнасць кола рэспандэнтаў, якія ўдзельнічаюць у апытанні, — дадаў дырэктар інстытута. — Не магу цяпер сказаць, калі наша даследаванне завершыцца. Як мінімум яно будзе прадаўжацца яшчэ на працягу некалькіх тыдняў. Акрамя ўласна апытальнай часткі, патрэбна інфармацыю ўводзіць, апрацоўваць — усё гэта таксама даволі працаёмкія працэсы.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.