Вы тут

Віктар Лісковіч: «Бежанцы ўдзячныя беларускаму народу і кіраўніку дзяржавы за ўвагу»


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці расказаў журналістам аб сітуацыі, якая складваецца ў лагеры бежанцаў на беларуска-польскай мяжы.


Нагадаем, што каардынацыю дзейнасці гуманітарнай місіі па даручэнні кіраўніка дзяржавы ўзначальвае Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. У сваю чаргу Віктар Лісковіч каардынуе дзейнасць службаў на месцы знаходжання лагера — у ТЛЦ «Брэміна-Брузгі». 

— Я тут практычна з першага дня, з першага гуманітарнага грузу, які паступіў ад Савета Рэспублікі, калі бежанцы яшчэ знаходзіліся ў лясным лагеры і атрымалі тады першыя 7 тон дапамогі, — адзначыў у гутарцы з журналістамі сенатар. 
Паводле яго слоў, на сённяшні дзень (24 лістапада) бежанцам раздадзена ўжо больш за 70 тон гуманітарнага грузу, уключаючы харчаванне і пітную ваду. Таксама на задавальненне бытавых патрэб няшчасных людзей спатрэбіліся больш за тры тысячы коўдраў, падушкі, цёплае адзенне, шкарпэткі.

Сенатар падзякаваў за дапамогу валанцёрам, а таксама арганізацыям, якія аператыўна адгукнуліся на збор гуманітарнага грузу:

— Асобна хацеў бы вылучыць, акрамя Гродзенскай вобласці, Брэсцкую, Гомельскую і Магілёўскую вобласці. Штодня мы атрымліваем груз і маем яго ў запасе на складзе як мінімум на два дні, — патлумачыў ён і адзначыў дзейнасць валанцёраў-перакладчыкаў, якія дапамагаюць у зносінах з бежанцамі. 

Дарэчы, у якасці валанцёраў тут знаходзяцца штодня студэнты Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Янкі Купалы: яны дапамагаюць з выдачай харчавання ў ТЛЦ, працуюць сумесна са следчымі, памежнікамі і медыкамі.
Каардынуючы працэс гуманітарнай місіі на месцы, Віктар Лісковіч падкрэсліў: беларускі бок робіць усё, каб бежанцам было камфортна. 

— Асабліва хацелася б вылучыць ўвагу з боку кіраўніка дзяржавы. Усё трымаецца пад кантролем, і патрэбныя моманты карэктуюцца маментальна. Бежанцы ўдзячныя нашаму Прэзідэнту за ўвагу. І дзеці, і дарослыя, неаднаразова просяць перадаць яму цёплыя словы, — рэзюмуе ён.

Вольга АНУФРЫЕВА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.