Вы тут

Да «Зімовага маршруту» будзь гатовы!


Рэспубліканскі штаб студэнцкіх атрадаў БРСМ правёў вучэбны інтэнсіў «Школа падрыхтоўкі камандных саставаў атрадаў патрыятычнага праекта «Зімовы маршрут — 2022» для кіраўнікоў гэтага працоўнага праекта, паведаміла афіцыйны прадстаўнік Цэнтральнага камітэта БРСМ, камандзір штаба Надзея Шахоўская.


«Традыцыйна мы пачынаем падрыхтоўку кіраўнікоў працоўных праектаў задоўга да іх пачатку. Патрыятычны праект «Зімовы маршрут» не выключэнне. На гэты раз мы дыслацыраваліся ў Мінскім раёне. Навучанне прайшлі 40 чалавек з усіх рэгіёнаў. Праграма была насычана камунікатыўнымі інтэрактывамі, трэнінгамі, майстар-класамі, правядзеннем комплексу працоўных чэленджаў, патрыятычных акцый, прафарыентацыйных мерапрыемстваў для школьнікаў рознага ўзросту», — расказала Надзея Шахоўская.

На другі дзень было запланавана правядзенне навукова-папулярнага інтэнсіву «АЭС на далоні». «Гэты інтэнсіў закліканы пазнаёміць камандны склад студэнцкіх атрадаў з актуальным парадкам дня атамнай галіны і павысіць кампетэнцыі ў сферы публічных выступленняў перад маладзёжнай аўдыторыяй. Яго праграма будавалася па пяці напрамках, сярод якіх «Сучасныя атамныя тэхналогіі», «Беларуская АЭС», «Міфы аб атамнай энергетыцы» і прадугледжвала выключна інтэрактыўны фармат, у прыватнасці дыялогі з экспертамі ў галіне інжынернай радыёэкалогіі і радыёхімічнай тэхналогіі, інтэлектуальныя і камандныя гульні, камунікатыўныя гульні-дыскусіі і нават квэсты», — дапоўніла яна.

Завяршылася навучанне прэзентацыяй практычных прапаноў для ўключэння ў адзіную праграму «Зімовага маршруту — 2022». «У гэтым годзе мы плануем задзейнічаць у патрыятычным праекце ўсе шэсць абласцей — 126 студэнтаў. Праграма будзе звярстана ўжо да пачатку снежня, а адразу пасля заканчэння інтэнсіву на конкурснай аснове стартуе набор у шэсць атрадаў зімовага маршруту. Колькасць месцаў абмежаваная — па 21 чалавеку ў кожны атрад», — рэзюмавала Надзея Шахоўская.

Упершыню патрыятычны працоўны праект «Зімовы маршрут», арганізатарам якога выступае Рэспубліканскі штаб студэнцкіх атрадаў БРСМ пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і органаў выканаўчай улады, стартаваў у студзені 2021 года. Маладзёжная ініцыятыва была арыентавана на прафарыентацыйную работу ў сельскіх школах, адрасную дапамогу пажылым людзям з акцэнтам на грамадзянска-патрыятычны вектар. З 23 да 31 студзеня студэнцкія атрады «Зімовага маршруту» пераадолелі больш як 1,6 тысячы кіламетраў па Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях з правядзеннем прафарыентацыйных інтэрактываў і тэматычных заняткаў, канцэртных і сацыяльна значных праграм.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.