Вы тут

У Рэспубліканскім доме моладзі журы падвяло вынікі конкурсу «Валанцёр года — 2021»


Гэта зрабілі прадстаўнікі міністэрстваў адукацыі, працы і сацыяльнай абароны, БРСМ, Рэспубліканскага валанцёрскага цэнтра, Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства. Журы разгледзела 63 заяўкі і вызначыла пераможцаў сярод трох катэгорый моладзі ў традыцыйных намінацыях праекта «Асабісты ўклад», «Найлепшы валанцёрскі атрад», а таксама новых — «Промаролік» і «Валанцёрская песня». Таксама сёлета калегіяльным рашэннем ЦК БРСМ заснавана дадатковая намінацыя конкурсу. Вырашана аддзячыць гуманітарных валанцёраў за іх бескарыслівую працу ў складанай сітуацыі на беларуска-польскай граніцы. Як адзначаецца, гэта цудоўная нагода сказаць «дзякуй» добраахвотнікам, у тым ліку і валанцёрам граніцы. Для іх заснавана спецыяльная прэмія (намінацыя) «Гуманітарныя валанцёры Беларусі». Імёны ўсіх пераможцаў стануць вядомыя 4 снежня, напярэдадні Міжнароднага дня добраахвотнікаў, падчас фінальнага мерапрыемства ў Мінску.


Конкурс, накіраваны на папулярызацыю і развіццё валанцёрскага руху ў Беларусі, выяўленне і заахвочванне лідараў валанцёрскага руху, праводзіўся ў лістападзе ў тры туры (раённы, абласны, рэспубліканскі). Арганізавалі праект Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Міністэрства адукацыі, Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, абласныя (Мінскі гарадскі) выканаўчыя камітэты, грамадскія арганізацыі і аб'яднанні.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота з сайта БРСМ

Загаловак у газеце: Для добраахвотнікаў граніцы — свая намінацыя

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.