Вы тут

Саюз моладзі не пакінулі раўнадушнымі праблемы бежанцаў


Валанцёры Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі былі аднымі з першых сярод тых, хто арганізаваў збор гуманітарнай дапамогі для бежанцаў у стыхійным лагеры на беларуска-польскай граніцы. Літаральна праз лічаныя суткі пасля таго, што здарылася, добраахвотнікі Саюза моладзі за паўдня сабралі тону гуманітарнай дапамогі, распавялі ў ЦК БРСМ. А ўсяго з пачатку сітуацыі на граніцы свае намаганні да агульнай справы прыклалі 70 валанцёраў, было адпрацавана 3,5 тысячы чалавека-гадзін: як на месцы падзей, дзе маладыя людзі дапамагалі з перакладам, фасоўкай і раздачай гуманітарнай дапамогі, пераносам рэчаў бежанцаў, а, бывала, і іх саміх для аказання меддапамогі, так і ў іншых кутках краіны. Напрыклад, тая ж фасоўка прадуктаў і іншых неабходных рэчаў вялася ў Лідзе.


Так, на працягу чатырох дзён добраахвотнікі руху «Добрае сэрца» Гродзенскай абласной арганізацыі БРСМ аказвалі дапамогу бежанцам. У валанцёрскі пул для работы на беларуска-польскай граніцы ўвайшлі добраахвотнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы, Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Шчучынскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя і іншыя. Яны дапамагалі з расфасоўкай правізіі, адзення, раздачай, разгрузкай матрацаў і коўдраў, арганізацыяй гарачага харчавання, прыбіраннем прылеглай тэрыторыі, стыхійнага лагера і транспартна-лагістычнага цэнтра. Працавалі валанцёры і перакладчыкамі.

Як прыгадвалі добраахвотнікі, на граніцы на той момант знаходзілася больш за дзве тысячы бежанцаў, у тым ліку жанчыны і дзеці. Яны жылі і спалі на зямлі, мелі вострую патрэбу ў ежы, вадзе і леках. На заклік Саюза моладзі адгукнуліся людзі з добрымі сэрцамі. Яны дапамаглі напоўніць каля 200 прадуктовых пакетаў хлебабулачнымі, каўбаснымі вырабамі, вадой, садавіной, гароднінай, малаком, дзіцячым харчаваннем, якія так былі неабходныя малым. Валанцёрам, якія прывезлі гуманітарную дапамогу ў лагер бежанцаў, цяжка было стрымаць эмоцыі ад убачанага...

Дабрачынную акцыю ў дапамогу бежанцам «Саграваючы сэрцам» арганізаваў БРСМ у Магілёўскай вобласці. Яна была абвешчаная ва ўсім рэгіёне. У Магілёве ў ЦУМе працуюць валанцёры — кожны ахвотны можа далучыцца і дапамагчы бежанцам. Хлопцы і дзяўчаты расказваюць жыхарам абласнога цэнтра аб складанай сітуацыі, у якую трапілі людзі, і чаму важна не праходзіць міма чужой бяды. Валанцёры збіраюць цёплае адзенне, прадукты, якія не хутка псуюцца, кансервы, дзіцячае харчаванне, сродкі асабістай гігіены. Гараджане актыўна ўдзельнічаюць у акцыі. Ужо ў першыя дні было сфарміравана больш за 15 пакетаў, і гэта без уліку цёплага адзення. Валанцёры ў Цэнтральным універмагу Магілёва працуюць штодзень з 15.00 да 18.00.

У раёнах Магілёўскай вобласці таксама ідзе збор дабрачыннай дапамогі — людзі могуць звяртацца ў мясцовыя камітэты. Па меры фарміравання пакетаў іх перадаюць абласной арганізацыі Чырвонага Крыжа, якая потым даставіць груз у пункт прызначэння.

Абласная дабрачынная акцыя «Саграваючы сэрцам» працягнецца ў рэгіёне да 3 снежня.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота з сайта БРСМ

Загаловак у газеце: «Цяжка было стрымаць эмоцыі ад убачанага...»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».