Вы тут

Новыя лакацыі — лазня і прэс-цэнтр


Амаль тры тыдні бежанцы жывуць у транспартна-лагістычным цэнтры каля КПП «Брузгі» на беларуска-польскай граніцы. Палявая лазня значна ўзняла іх настрой. Многія літаральна беглі да палатак, каб хутчэй памыцца, змяніць бялізну. Прадстаўнікамі галоўнага ўпраўлення аховы здароўя вобласці для гэтых мэт прывезены сродкі гігіены і пялёнкі. Першымі водныя працэдуры прынялі жанчыны з дзецьмі. Пасля наведвання лазні ўсе ахвотныя змаглі выбраць сабе чыстае адзенне з гуманітарнага грузу. Мяркуецца, што палявая лазня будзе працаваць да тае пары, пакуль яе не наведаюць усе жадаючыя з лагера бежанцаў.


У лагістычны цэнтр пастаянна прыбываюць машыны з гуманітарным грузам. Ужо 20-ты мікрааўтобус прыехаў ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Чарговая партыя — фруктовыя пюрэ, зефір, пячэнне, сок. Па словах сенатара Віктара Лісковіча, аднаго з каардынатараў гуманітарнай дапамогі і медыцынскага абслугоўвання, сюды прывезена больш за 70 тон гуманітарнага грузу. Медыцынскую дапамогу аказваюць дзве брыгады медыкаў. Да іх за апошнія суткі звярнулася больш як 130 чалавек, шасцёра бежанцаў праходзяць лячэнне ў стацыянарах Гродна. Адзначана, што за час знаходжання ў лагістычным цэнтры не было лятальных выпадкаў. У найбліжэйшыя дні пачнецца абследаванне людзей на сухоты.

Гарачае харчаванне бежанцы атрымліваюць раніцай і ў абед. Выдаецца сухі паёк на вячэру. Пастаянна працуе палявая кухня, дзе можна атрымаць гарачую ваду, развесці малочныя сумесі ці падагрэць ежу для дзяцей. Для маленькіх насельнікаў паступае гуманітарны груз з цацкамі, альбомамі для малявання, каляровымі крэйдамі. Дзеці пастаянна атрымліваюць цукеркі, якія вельмі любяць.

Каб забяспечыць бежанцаў патрэбнымі рэчамі, ім прапанавалі запоўніць спецыяльныя анкеты. Гэтым займаецца Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа. Анкеты складзеныя на трох мовах, у тым ліку арабскай і англійскай. Частка іх ужо запоўнена. Яны будуць аналізавацца і, па меры магчымасці, запыты людзей будуць задавальняцца.

Прадуманы меры пажарнай бяспекі. Начальнік Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Дзмітрый Лакіза паведаміў, што на аб’екце пастаянна працуе нарад ратавальнікаў, некалькі супрацоўнікаў ажыццяўляе агляд лагера і тэрыторыі. Тут есць дадатковыя выхады на грузавыя рампы, гэта шырокія праёмы, пры неабходнасці яны будуць адкрытыя. Абсталявана сістэма апавяшчэння пры пажары. У прафілактычных мэтах уключаецца гукавое паведамленне.

Сітуацыя на беларуска-польскай граніцы па-ранейшаму застаецца ў полі зроку як беларускіх, так і замежных СМІ. Як заўважыў першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Андрэй Кунцэвіч, Міністэрства замежных спраў нашай краіны ўжо выдала каля 90 акрэдытацый журналістам 36 замежных медыярэсурсаў. Акрамя таго, яшчэ каля 40 замежных журналістаў мае пастаянную акрэдытацыю на тэрыторыі Беларусі. Для большай зручнасці работы СМІ на базе перасоўнага аўтамабільнага комплексу пачаў працаваць мабільны прэс-цэнтр. Супрацоўнікі прэс-цэнтра будуць акумуляваць звесткі і дзяліцца з журналістамі найбольш актуальнай інфармацыяй аб мерапрыемствах, якія тут ладзяцца, магчымых візітах, а таксама рыхтаваць прэс-брыфінгі і прэс-канферэнцыі. Для работнікаў прэсы абсталяваны 8 рабочых месцаў з доступам у інтэрнэт, пры неабходнасці колькасць такіх месцаў будзе павялічвацца. Сам прэс-цэнтр працуе штодзень з 9 да 18 гадзін.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».