Вы тут

Дыетолаг расказала, што будзе, калі кожны дзень з’ядаць дольку лімона


Дыетолаг Аляксандра Лапіна расказала РИА Новости аб шматгранных карысных уласцівасцях лімону і папярэдзіла, пры якіх асаблівасцях арганізма ўжыванне гэтага фрукта недапушчальна.


Фота: pixabay.com

«Лімон паляпшае страваванне, абуджае апетыт, памяншае колькасць халестэрыну ў крыві, аблягчае спазмы і нават перашкаджае ўтварэнню ракавых пухлін. Лімон у большасці выпадкаў выкарыстоўваецца для барацьбы з прастудай і кашлем. Таксама ён з’яўляецца супрацьвірусным і антыбактэрыйным прадуктам», — падзялілася меркаваннем Лапіна.

Аднак дыетолаг дадала, што ёсць лімон можна далёка не ўсім. Ён з’яўляецца алергенам (гэта варта памятаць тым, у каго ёсць алергія на цытрусавыя). Таксама варта адмовіцца ад лімону пры захворванні нырак, праблемах са страўнікава-кішэчным трактам.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?