Вы тут

«Ён проста просіцца ў Канстытуцыю». Лукашэнка пра замацаванне статусу УНС як органа народаўладдзя


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены ў неабходнасці замацаваць у Канстытуцыі статус Усебеларускага народнага сходу. Аб гэтым ён заявіў сёння на сумесным пасяджэнні Канстытуцыйнай камісіі і рабочай групы па дапрацоўцы праекта Канстытуцыі, перадае БелТА.


«Самыя галоўныя змяненні Асноўнага закона накіраваны на значнае ўмацаванне інстытута народаўладдзя, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Менавіта ў гэтых мэтах і задумвалася канстытуцыйнае замацаванне статусу УНС. Надзяленне яго стратэгічна важнымі для стабільнасці краіны паўнамоцтвамі. Як я не раз гаварыў, УНС — гэта наша веча. Лічу, што гэты інстытут народаўладдзя адпавядае векавому нацыянальнаму ўкладу жыцця беларусаў».

«Напэўна, апошнія падзеі пераканалі не толькі ўсіх вас, але і беларускі народ, асабліва не веруючых, што нам не трэба бегчы за прынцыпамі, нормамі, укладам жыцця там (у краінах Захаду. — Заўвага БелТА). Вы бачылі, што дэкларуецца адно, прапіхваецца на нас іншае, а робяць яны... Робяць як робяць, вы гэта бачылі», — адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што УНС для Беларусі — гэта не новы орган. «Ён проста просіцца ў Канстытуцыю, — сказаў ён. — І тут справа не ў асобах. Асабліва падкрэсліваю: ніякіх канкрэтных асоб у Канстытуцыі быць не павінна. Ніякую Канстытуцыю Лукашэнка пад сябе не робіць».

Пры гэтым Беларусь застанецца прэзідэнцкай рэспублікай, звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. «Так мы абаронім асновы дзяржаўнасці. Захаваем і замацуем пераемнасць свайго гістарычнага вопыту, — адзначыў ён. — Але давайце будзем шчырымі, і я публічна аб гэтым сёння скажу: усё будзе залежаць ад таго, які Прэзідэнт прыйдзе на змену гэтаму Прэзідэнту. Таму мы падстрахоўваемся Усебеларускім народным сходам. Вы бачыце, што лягчэй і спакайней вакол нас не стала».

Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь знаходзіцца на скрыжаванні ўсіх дарог, перасячэнні інтарэсаў Захаду і Усходу, і ў кожнага з бакоў — уласныя інтарэсы. Таму спакойнага жыцця Беларусі яны не дадуць, нават калі спрабаваць за імі бегаць, на каленях стаяць, упэўнены кіраўнік дзяржавы. «Спакойна не будзе, таму што цераз нас праходзіць галоўная дарога», — сказаў беларускі лідар. У сувязі з гэтым ён нагадаў, як з-за інтарэсаў і дзеянняў іншых краін Беларусь пакутавала ў час шматлікіх войнаў, у тым ліку Другой сусветнай.

«Гасподзь нас пасяліў на гэтым кавалачку зямлі, і нікуды не дзенешся, трэба забяспечыць нармальнае жыццё на гэтым кавалачку зямлі для гэтага дзясятка мільёнаў чалавек і пары мільёнаў гасцей, якія сюды кожны год прыязджаюць. Таму вельмі шмат будзе залежаць ад асоб, у тым ліку і першай асобы дзяржавы, не перабольшваючы нашу і маю ролю ў гісторыі. Мы застанёмся ў гісторыі. Як-ніяк, мы стварылі сваю незалежную суверэнную дзяржаву, якая праіснавала ўжо больш за чвэрць стагоддзя», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прычым захаваць дзяржаву трэба для будучых пакаленняў, упэўнены Прэзідэнт. «Для дзяцей трэба пакінуць нармальную кіруемую краіну і дзяржаву, — звярнуў увагу беларускі лідар. — Пераканаць людзей трэба, што сёння не асабістае галоўнае, а галоўнае — у цэлым для нашага грамадства захаваць нашу дзяржаўнасць».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Жэмчуг і пясок. Пяць расчараванняў Максіма Багдановіча

Жэмчуг і пясок. Пяць расчараванняў Максіма Багдановіча

існуе тэорыя, што толькі той, каму выпала перажыць моцныя ўзрушэнні, можа стаць сапраўдным паэтам.

Грамадства

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Якую вакцыну выбраць для паўторнай прышчэпкі ад каранавіруса?

Грамадства

Крэпасць духу. 10 натхняльных храмаў Гродзеншчыны

Крэпасць духу. 10 натхняльных храмаў Гродзеншчыны

Гэта культурнае багацце прыцягвае ў краіну масу падарожнікаў.