Вы тут

З 16 па 22 лютага ў сталіцы Беларусі пройдзе XXIX Мінская міжнародная выстаўка-кірмаш


Па традыцыі яе адрасам стане выставачны комплекс па адрасе: Мінск, праспект Пераможцаў, 14. Мяркуецца, што ўдзел у прэстыжным на прасторах Усходняй Еўропы кніжным форуме прымуць выдаўцы, паліграфісты, пісьменнікі з дзясяткаў краін свету. 


Краінай — Ганаровым госцем чарговай мінскай выстаўкі-кірмашу стане Азербайджан. На тое ёсць усе падставы. У Беларусі і Азербайджана добрыя гуманітарныя, культурныя і выдавецкія стасункі. У тым ліку — і на ніве перакладаў твораў беларускіх пісьменнікаў на азербайджанскую мову і азербайджанскіх пісьменнікаў — на беларускую. У Мінску некаторы час назад пабачыла свет анталогія сучаснай азербайджанскай паэзіі на беларускай мове, выйшла кніга вершаў Лейлы Аліевай у перакладах Таццяны Сівец, казачная кніга Севіндж Нурукызы, адрасаваная дзіцячаму чытачу. Таксама ў Мінску выдадзены зборнік вершаў азербайджанскага паэта Чынгіза Алі аглу «Знічкай пакіну цябе я пакіну» на беларускай мове. 

У Баку шмат зрабілі для прадстаўлення беларускай літаратуры на азербайджанскай мове доктар філалагічных навук Флора Наджы, літаратуразнаўца Ірада Мусаева, празаік, драматург, перакладчык Камран Назірлі, дзіцячая пісьменніца Севіндж Нурукызы, публіцыст і перакладчык Салатын Мірзоева. Летась у Азербайджане пабачыла свет анталогія беларускай дзіцячай літаратуры на азербайджанскай мове. 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Культура

Жэмчуг і пясок. Пяць расчараванняў Максіма Багдановіча

Жэмчуг і пясок. Пяць расчараванняў Максіма Багдановіча

існуе тэорыя, што толькі той, каму выпала перажыць моцныя ўзрушэнні, можа стаць сапраўдным паэтам.

Грамадства

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Якую вакцыну выбраць для паўторнай прышчэпкі ад каранавіруса?

Грамадства

Крэпасць духу. 10 натхняльных храмаў Гродзеншчыны

Крэпасць духу. 10 натхняльных храмаў Гродзеншчыны

Гэта культурнае багацце прыцягвае ў краіну масу падарожнікаў.