Вы тут

Сёння ў Слаўгарадзе святкуюць 78 гадоў без вайны


Сёння ў Слаўгарадзе пройдуць мерапрыемствы ў рамках святкавання 78-й гадавіны вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.


Баі за раён ў 1943-м ішлі два месяцы. У першыя дні кастрычніка воінскія часці 3-й арміі вызвалілі Старынку, Сычын, Дабранку, Каменку, Кліны, Казакоўку, Благадаць — вёскі, што ў некалькіх кіламетрах ад Слаўгарада (да вайны Прапойска). Цяжэй за ўсё было ўзяць непасрэдна горад, бо ён ляжыць на ўзвышшы, і на падыходах да яго вызваленцам трэба было пераадолець некалькі кіламетраў адкрытай мясцовасці, на якой ўсё праглядалася як на далоні, і раку Сож. Кажуць, што вада ў рацэ была чырвонай ад крыві вызваліцеляў. Толькі 25 лістапада 1943 года атрымалася зламіць нямецкую абарону.

Як паведамляе аператыўная зводка Саўінфармбюро, «толькі ў гэты дзень у баях за Прапойск было знішчана да 2000 гітлераўцаў і захоплена вялікая колькасць трафеяў». Непасрэдна горад вызвалілі 362-я пад камандаваннем генерал-маёра Васіля Далматава і 110-я стралковыя дывізіі 3-й арміі Беларускага фронту, а таксама 48-ы Прапойскі партызанскі атрад пад камандаваннем Віктара Шырко.

У рамках святкавання ў 15.00 на цэнтральнай гарадской плошчы горада пройдуць паказальныя выступленні па рукапашным баі ваеннаслужачых воінскай часці з Мар’інай Горкі. А перад гэтым адбудзецца ўрачыстая цырымонія перапахавання астанкаў 28 чырвонаармейцаў, якія загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Іх астанкі былі знойдзены байцамі абласнога пошукавага клуба «Віккру», у які ўваходзіць і слаўгарадскі пошукавы атрад «Спадчына», і 52-га асобнага батальёна Мінабароны падчас сёлетняй экспедыцыі на тэрыторыі раёна «Слаўгарадскі рубеж». 

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?