Вы тут

Супрацоўнікі міліцыі сустрэліся з выхаванцамі дзіцячага дома


Супрацоўнікі аддзела па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Фрунзенскага РУУС Мінска пабывалі ў гасцях у дзяцей з дзіцячага дома № 5. Міліцыянеры пагаварылі з падлеткамі і іх педагогамі аб тым, як не стаць ахвярай злачынстваў, звязаных з дзеяннямі сексуальнага характару, а таксама абмеркавалі, як выйсці з сітуацыі, калі такое злачынства ўжо адбылося.


Як расказаў прадстаўнік па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі, вялікая бяда нярэдка пачынаецца са звычайнай перапіскі ў інтэрнэце. «Незнаёмец прадстаўляецца такім жа школьнікам, як і вы, прапаноўвае сяброўства, — тлумачыць дзецям супрацоўнік міліцыі. — Потым ён просіць фотаздымак: вядома, у адзенні. Атрымаўшы здымак, пачынае „працу“ ў „Фоташопе“: з дапамогай фотамантажу прыклейвае ваш твар да ілюстрацыі аголенага дзіцяці, якое ўзяў з інтэрнэту».

Далей — па наладжанай схеме. Злачынец шантажыруе падлетка тым, што распаўсюдзіць гэты фотаздымак сярод яго сваякоў, сяброў, аднакласнікаў. Для таго каб гэтага не адбылося, зламыснік прапануе дзіцяці даслаць яму сапраўдныя інтымныя фотаздымкі або нават відэа. 

— На жаль, гэтая схема працуе, — адзначаюць праваахоўнікі. — Ахвяры злачыннай перапіскі баяцца агалоскі і выконваюць усе патрабаванні педафілаў. Вядомыя выпадкі, калі інтэрнэт-гутарка перайшла ў рэальныя ўзаемаадносіны: мужчына прымусіў дзіця прыйсці да яго дахаты і здзейсніў над ім дзеянні інтымнага характару.

Супрацоўнікі міліцыі сцвярджаюць: дзеці павінны ведаць аб гэтых фактах, каб не стаць ахвярай злачынства. Адзінагалосныя яны і ў тым, што нават калі і адбудзецца нешта дрэннае, падлеткі павінны без сораму расказаць аб гэтым бацькам, сябру, настаўніку, міліцыянеру. 

Падчас сустрэчы праваахоўнікі расказалі выхаванцам дзіцячага дома і аб праблемах наркаманіі, а таксама ўцягнення падлеткаў у распаўсюджванне псіхатропаў.

Вераніка КАНЮТА

Фота Фрунзенскага РУУС Мінска

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.