Вы тут

Прамую лінію правёў старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Андрэй Бугроў


Аб чым былі звароты людзей? Адразу скажам, што не толькі пра недахопы і пралікі ў рабоце камунальных службаў, пра нездавальняльны ход і зацягнутыя тэрміны капітальных рамонтаў жылых дамоў, транспарт і г. д. Прыемным і карысным момантам стаў званок жыхаркі шматкватэрнага дома па вуліцы Навінкоўская, якая выказала словы падзякі Андрэю Бугрову. Яшчэ ў жніўні Яна патэлефанавала на прамую лінію старшыні Мінгарсавета дэпутатаў з просьбай пасадзейнічаць навядзенню парадку ў іх двары. Мінуў час, і вось новы званок да старшыні ад той жа жанчыны. Яна з задавальненнем канстатавала, што яе зварот не застаўся без увагі. Дваровай тэрыторыі неўзабаве надалі сучасны выгляд: правялі азеляненне, удасканалілі асвятленне, зрабілі стаянку для веласіпедаў.


Потым у размове з карэспандэнтам «МС» Андрэў Бугроў згадаў той званок жанчыны. Пасля яго ён і кіраўнік адміністрацыі раёна выехалі на месца, дзе на свае вочы пераканаліся ў неабходнасці навядзення парадку ў двары. Работы былі праведзіны ў сціслыя тэрміны. І вось цяпер паўторны зварот з падзякай.

— Такія званкі гавораць аб важнасці для мясцовай улады, у дадзеным выпадку гарсавета, зваротнай сувязі са сваімі выбаршчыкамі. У гэтым ёсць пэўная ацэнка работы мінскіх дэпутатаў, якая іх матывуе на далейшую плённую дзейнасць на карысць гараджан, — сказаў Андрэў Бугроў.

Шэраг зваротаў мінчан быў прысвечаны ацяпляльнаму сезону. Яны звярталі ўвагу на пэўныя, так бы мовіць, тэмпературныя арэлі пры падачы цяпла ў кватэры. Напрыклад, жыхар дома № 83 на вуліцы Герасіменкі скардзіўся на недахоп цяпла. А вось жыхарка дома № 14/1 на праспекце газеты «Звязда» паведаміла, што яе ў кватэры празмерна цёпла — больш за 30 градусаў! Звароты сур'ёзныя, і ў той жа дзень яны былі накіраваныя для прыняцця мер у адміністрацыі раёнаў сталіцы.

Былі званкі і на іншыя тэмы. Так, адна жанчына папрасіла разабрацца з аплатай камунальных плацяжоў. Бо, на яе погляд, даводзіцца плаціць за паслугі па павышаных тарыфах.

А вось са зваротам іншай неабыякавай жанчыны, якая скардзілася на шум і небяспечныя выхлапы ў скверы імя Прытыцкага ад дызель-генератара, які пастаянна працуе побач, Андрэй Бугроў вырашыў разабрацца з выездам на месца.

На думку старшыні Мінскага гарадскога Савета, людзі тэлефануюць на прамую лінію з надзеяй на дапамогу і падтрымку, і мясцовая ўлада павінна аператыўна рэагаваць на іх звароты.

Леанід ТУГАРЫН

Прэв’ю: pixabay.com

Загаловак у газеце: Карысць зваротнай сувязі

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.