Вы тут

«Еўрапейцы няхай заплацяць». Лукашэнка пракаменціраваў сітуацыю з адменай эвакуацыйнага рэйса з Ірака


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння пракаменціраваў сітуацыю з адменай эвакуацыйнага рэйса з Ірака. Адпаведныя заявы прагучалі на мерапрыемстве ў Палацы Незалежнасці, дзе абмяркоўваліся змяненні ў Канстытуцыю, перадае БелТА.

«Хочуць паехаць — калі ласка. Мы іх (бежанцаў. — Заўвага БелТА) збіраем у аэрапорце. Чагосьці самалёт сёння не прыслалі?» — заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Было адзначана, што пытанне звязана з аплатай расходаў на ажыццяўленне рэйса. «Дык няхай еўрапейцы заплацяць. Таксама нягоднікі: «Выдзелілі мы грошы: і мільёны, і тысячы... Ніводнай капейкі сюды не паступіла грошай. Чырвоны Крыж там і іншыя. Пакуль кормім і поім мы гэтых людзей, не за іх (бежанцаў. — Заўвага БелТА) кошт. Гэта ім вельмі важна», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Што там гэты рэйс каштуе?! І няма каму аплаціць. Няхай Еўрасаюз аплаціць», — дадаў беларускі лідар.

Як паведамлялася БелТА са спасылкай на дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Аляксандра Вальфовіча, амаль 200 бежанцаў чакаюць у Нацыянальным аэрапорце вылету ў Ірак. «На жаль, сёння з боку Еўрасаюза ніякіх мер не прымаецца. Паводле нашай інфармацыі, сёння павінен быў быць эвакуацыйны рэйс з Ірака для вяртання гэтых бежанцаў, якія пажадалі вярнуцца дадому. Не ўсе з іх жадаюць вярнуцца ў Ірак, таму што зноў літаральна некалькі дзён таму паступіла інфармацыя, што развязалі ваенныя дзеянні на тэрыторыі Курдыстана. Ідзе вайна ў прамым сэнсе слова. Вядома, жанчыны з дзецьмі ў дзяржаву, у якой ваююць, вяртацца не хочуць. Але некаторыя жадаюць вярнуцца. Аднак рэйс па нейкіх прычынах сёння не адбыўся, не прыбыў у Беларусь. Каля 200 мігрантаў знаходзяцца ў аэрапорце ў чаканні гэтага рэйса», — сказаў Аляксандр Вальфовіч.

Паводле яго слоў, ЕС пакуль бяздзейнічае ў гэтай сітуацыі.

Сітуацыю пракаменціраваў і прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз. Паводле яго слоў, бежанцам, якія жадаюць вярнуцца дадому, перашкод няма. Наадварот, аказваецца садзейнічанне, у тым ліку ў афармленні дакументаў. «Бачыў у навінах, што рэйс адменены з-за праблем з плацяжамі ад нашых еўрапейскіх партнёраў. Пакуль ніякіх плацяжоў мы ад іх не атрымалі ні па адным з узгодненых напрамкаў. Пакуль толькі дэкларацыі аб намерах», — расказаў Анатоль Глаз.

З першых дзён актыўна вядзецца ўзаемадзеянне з профільнымі арганізацыямі сістэмы ААН. Але пакуль, паводле слоў Анатоля Глаза, прыязджаюць на граніцу часцей за ўсё сакратарыяты, якія не могуць прымаць кіраўніцкія рашэнні і абмежаваны ў магчымасцях. «Хоць нам хацелася б большага ўдзелу і ўключанасці», — падкрэсліў Анатоль Глаз.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.