Вы тут

Лукашэнка павіншаваў Румэна Радзева з абраннем Прэзідэнтам Балгарыі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Румэна Радзева з выбраннем Прэзідэнтам Балгарыі, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Румэн Радзеў. Фота: EPA-EFE

«Вынікі выбараў, якія адбыліся ў складанай палітычнай сітуацыі, сведчаць аб народнай падтрымцы вашага стратэгічнага курса, накіраванага на ўмацаванне суверэнітэту і незалежнасці Балгарыі», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што ў сённяшніх умовах падтрыманне прагматычных адносін на прынцыпах узаемнай павагі і партнёрства адпавядае інтарэсам народаў абедзвюх краін.

Прэзідэнт пацвердзіў зацікаўленасць у пашырэнні супрацоўніцтва з Балгарыяй па шырокім спектры напрамкаў: ад гандлёвых, інвестыцыйных і навукова-тэхнічных сувязей да гуманітарных кантактаў і турызму.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Румэну Радзеву моцнага здароўя і поспехаў на адказнай дзяржаўнай пасадзе, а балгарскаму народу — міру, стабільнасці і росквіту.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».