Вы тут

Дабрачынную акцыю запускае Цэнтральная бібліятэка Магілёва 1 снежня


Дабрачынную акцыю «Рабіць дабро зусім не складана» запускае Цэнтральная гарадская бібліятэка імя К. Маркса сумесна з сацыяльна-педагагічным цэнтрам Ленінскага раёна г.Магілёва ў абласным цэнтры з 1 снежня. Аб гэтым паведамілі ва ўстанове культуры, перадае БелТА.


«Стаць удзельнікам нашай акцыі можа любы ахвочы. Для гэтага неабходна прынесці канцтавары і школьныя прыналежнасці, сродкі асабістай гігіены, новую вопратку і абутак для дзяцей школьнага ўзросту, прысмакі, пазнавальныя і развіваючыя цацкі ў бібліятэку па адрасе: вул. Першамайская, 30», — адзначылі ў бібліятэцы.

Усе прынесеныя падарункі будуць перададзены сем’ям, дзе выхоўваюцца дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў і маюць патрэбу ў дадатковай дапамозе і падтрымцы.

Дабрачынная акцыя працягнецца да 20 снежня.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».