Вы тут

Навукоўцы прызналі памылку ў прагнозе аб глабальнай катастрофе


Павышэнне тэмпературы вады Паўночнага Ледавітага акіяна пачалося на некалькі дзесяцігоддзяў раней, чым меркавалася, да такой высновы прыйшлі навукоўцы Кембрыджскага універсітэта. Вынікі навуковай працы апублікаваныя ў часопісе Science Advances, перадаюць РИА Новости.


«Калі мы разглядалі ўсю 800-гадовую шкалу часу, паказчыкі тэмпературы і салёнасці выглядалі даволі сталымі. Але раптам у пачатку XX стагоддзя адбываецца прыкметны скачок у дадзеных — гэта сапраўды кідаецца ў вочы», — распавёў суаўтар даследавання доктар Тэзі Тамаза з Інстытута палярных навук Нацыянальнага даследчага савета ў Балонні.

Група экспертаў рэканструявала гісторыю пацяплення акіяна ў раёне праліва Фрама паміж востравам Грэнландыя і архіпелагам Шпіцберген. Прычынай нагрэву і змены складу, на думку спецыялістаў, стаў Атлантычны акіян, воды якога ўліваліся ў Паўночны Ледавіты. З-за гэтага з 1900 года тэмпература павялічылася прыкладна на два градусы Цэльсія, марскі лёд адступіў, а салёнасць узрасла.

У артыкуле падкрэсліваецца, што воды Паўночнага Ледавітага акіяна цяплеюць хутчэй за ўсіх. Па меры пацяплення адбываецца раставанне лёду ў палярным рэгіёне, што, у сваю чаргу, уплывае на ўзровень Сусветнага акіяна.

У выніку далейшага павышэння тэмпературы ў Арктыцы будзе паступова знікаць вечная мерзлата, у якой назапашана велізарная колькасць метану. Гэта больш шкодны парніковы газ, чым вуглякіслы, папярэдзілі навукоўцы. Яны плануюць працягнуць вывучаць кліматычныя мадэлі для больш глыбокага разумення працэсу «атлантызацыі» Паўночнага Ледавітага акіяна.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.