Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Гэты тыдзень спрыяльны для рашучых дзеянняў і прамалінейных заяў. Зможаце наладзіць адносіны з калегамі і начальствам, давесці да ладу дакументацыю. У сераду ўсе дзверы будуць адчынены для ажыццяўлення вашых планаў. Пятніца можа аказацца складаным днём, калі, пагнаўшыся за асабістай выгаднай ці дзелавой прапановай, вы рызыкуеце трапіць у пастку.


Фота: pixabay.com

ЦЯЛЕЦ. Паспрабуйце завяршыць справы, якія так доўга адкладалі ў самую далёкую скрыню. Яшчэ некалькі дзён прамаруджання, і ўжо не ўдасца вырашыць гэтыя пытанні ў адзіночку, давядзецца прасіць дапамогі. Праца пагражае займаць шмат часу, аднак не прынесці вялікага даходу. Ды энергічнасцю і актыўнасцю зможаце ўмацаваць свае пазіцыі. Не забывайце пра дом, навядзенне парадку і стварэнне камфорту ў ім — таксама немалаважная задача на выхадныя.


БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні вельмі пажадана стрымліваць негатыўныя эмоцыі, тым больш што насамрэч сітуацыя мяняецца на вашу карысць і вы вельмі хутка атрымаеце жаданае, нават калі ўжо не верыце і гатовы апусціць рукі. Калі душа папросіць спакою і адзіноты, зрабіце сабе перадышку, гэта спрыяльна адаб'ецца на здароўі. Больш адпачывайце, гуляйце і марце.


РАК. Надыходзіць дастаткова актыўны, напоўнены падзеямі тыдзень. Магчымы паездкі, кантакты з партнёрамі і абмеркаванне новых праектаў. У аўторак вашы задумы ўдала рэалізуюцца, чаго не скажаш пра наступныя два дні, калі можна чакаць бурнага сутыкнення ўласных інтарэсаў з інтарэсамі навакольных. Аднак да пятніцы мір будзе адноўлены.


ЛЕЎ. У аўторак перад вамі могуць адкрыцца новыя кар'ерныя гарызонты. Справы на працы ідуць паспяхова. Але не варта спыняцца на дасягнутым — самы час намеціць праекты на будучыню. У канцы тыдня сваякам спатрэбіцца падтрымка і дапамога. Удзяліце больш увагі дзецям. Пастарайцеся расказваць пра сябе як мага менш, у тым ліку сябрам і сям'і. Парадуйце сябе ў выхадныя новымі прыемнымі ўражаннямі.


ДЗЕВА. Тыдзень трэба пачаць з аналізу сітуацыі. Калі вас штосьці не задавальняе на працы ці ў асабістым жыцці, зразумейце, як гэта змяніць. Не трэба абвастраць адносіны, але і моўчкі трываць таксама не варта. У сераду давядзецца прыняць адказнасць не толькі за свае дзеянні і ўчынкі, але і за справы іншых. У пятніцу пажадана засцерагчыся ад непатрэбных сустрэч. У суботу будзеце схільныя згушчаць фарбы, што небяспечна канфліктнай сітуацыяй.


ШАЛІ. Поспех будзе залежаць ад вашага ўмення хутка навучацца і прымяняць атрыманыя веды на практыцы. Начальства дапаможа ў дасягненні пастаўленай мэты, але яна павінна быць рэальная. У сераду станеце больш адчувальныя да меркавання навакольных. Не чапляйцеся за мінулае, лепш шукайце новае прымяненне сваім талентам. У чацвер можа паступіць важная інфармацыя, якую будзе неабходна пераправерыць. У пятніцу будзьце асцярожныя пры зносінах з калегамі, не расказвайце асабістыя таямніцы.


СКАРПІЁН. На гэтым тыдні навакольныя будуць прыслухоўвацца да вашага меркавання, не выпусціце магчымасць паўплываць на сітуацыю і атрымаць значны прыбытак. У сераду выкарыстоўвайце толькі правераныя метады, новаўвядзенні пачакаюць. Будзе нялішне прытрымлівацца парад блізкіх людзей, яны жадаюць вам дабра.


СТРАЛЕЦ. Планы паступова пачынаюць рэалізоўвацца. Энергічнасцю і актыўнасцю зможаце ўмацаваць свае пазіцыі. Гэта будзе актыўны тыдзень, які прынясе прыбытак, але пагражае эмацыянальна выматаць, таму выхадныя лепш правесці ў камфортнай, камернай атмасферы з прыемнымі для вас людзьмі. Не забывайце пра дом і сям'ю.


КАЗЯРОГ. Тыдзень дасць новыя знаёмствы. Разумная парада, выпадкова падказаная начальству, можа спрыяльна адбіцца на вашай кар'еры. Паспрабуйце пазбягаць крытыкі калег, яна можа быць колькі заўгодна справядлівая, але вельмі недарэчная. Блісніце эрудыцыяй — навакольныя гэта ацэняць. Магчыма прасоўванне уверх па сацыяльнай лесвіцы, калі не станеце спыняцца на дасягнутым.


ВАДАЛІЎ. Для вас гэты тыдзень пагражае расчараваннем. Магчыма, даведаецеся пра інтрыгі калег ці пра здраду мужа. Не адчайвайцеся. Вы пераадолее ўсе перашкоды і выйдзеце на новы ўзровень. Сераду лепш прысвяціць дробным справам, перш за ўсё папяровым. У выхадныя найлепшым спосабам адпачыць будзе дэманстратыўнае марнаванне часу.


РЫБЫ. Надыходзіць спрыяльны час для кар'ерных дасягненняў, але для гэтага давядзецца павысіць свой прафесійны ўзровень. У аўторак праявіце рашучасць і актыўнасць, а калі ўзнікнуць нейкія недакладнасці, то найбліжэйшая будучыня расставіць усё па сваіх месцах. Не адмаўляйцеся ад грашовай дапамогі, калі яе прапануе блізкі чалавек. У пятніцу лепш не планаваць дзелавых сустрэч і перагавораў з партнёрамі: вас наўрад ці падтрымае начальства.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.