Вы тут

Чаму мужчыны разрываюць адносіны?


Не сакрэт, каб адносіны былі трывалыя і надзейныя, над імі трэба працаваць. Варта памятаць, мужчыны — істоты простыя і лагічныя. У адрозненні ад нас, жанчын, яны не гавораць загадкамі і намёкамі. А напрамую кажуць, што iм не падабаецца ў адносiнах, але звычайна мы іх не слухаем i не верым. Нам здаецца, што такім чынам яны маніпулююць намі. У гэтым выпадку не трэба залішне аналізаваць ягоныя словы і шукаць падтэкст.


Псіхолагі сцвярджаюць, што часта мужчыны адыходзяць не да іншай жанчыны і не ад жанчыны, яны адыходзяць ад незадаволенасці, скандалаў, няўдзячнасці, істэрык, якія прысутнічаюць у іх жыцці. Яны шукаюць спакой і станоўчыя эмоцыі, якіх не змаглі знайсці з партнёркай у мінулых адносінах.

Вось 6 асноўных прычын, па якіх мужчына можа разлюбіць вас!

1. Вы яго недаацэньваеце. Мужчыны таксама жадаюць, каб іх шанавалі і імі захапляліся. Мужчынская самаацэнка, як бы нам ні здавалася, насамрэч вельмі далікатная. Мужчыны не прызнаюцца ў гэтым, але яны баяцца кахання. На іх моцна цісне грамадства: чаго павінен дасягнуць, што ў яго павінна быць — праца, грошы, поспех, магчымасць забяспечваць сям’ю. Занадта шмат адказнасці. І калі мужчына не адчувае, што яго старанні хоць неяк узнагароджваюцца, што яго хоць хтосьці шануе — у яго апускаюцца рукі. Жанчыне неабходна заўважаць i шанаваць нават найменшыя старанні партнёра. І казаць яму пра гэта. Толькі тады мужчына будзе імкнуцца яшчэ больш клапаціцца. Жанчына — крыніца энергіі для мужчыны. Калі яна не верыць у свайго партнёра, ён падсвядома імкнецца пазбягаць яе. 

І наадварот, чым больш жанчына дзякуе, тым больш мужчына хоча радаваць, аберагаць, дарыць падарункі.

2. Калі вы ўвесь час канфліктуеце. Калі вы схільная ўсё перабольшваць, надумваць — для яго праблемай становіцеся менавiта вы. Няма нічога дрэннага ў эмацыйнасці, але варта накiроўваць яе на нешта пазітыўнае. Многім падабаецца ствараць праблемы, выкарыстоўваць істэрыку як інструмент маніпуляцыі над партнёрам. Бо падобныя паводзіны даюць ілюзорнае адчуванне ўласнай усёмагутнасці і кантролю над сітуацыяй. Калі жанчына сябе так паводзіць, мужчына асацыюе яе з негатывам. Мужчыны не ведаюць, што рабіць у такіх сітуцыях і як рэагіраваць на жаночыя эмоцыі. І з цягам часу кожны нармальны мужчына пачынае задаваць сабе лагічныя пытанні: «Чаму яна ўвесь час канфліктуе?, Гэта калі-небудзь скончыцца?, Навошта мне жыць з такой істэрычкай і псаваць свае нервы?» І калі не знаходзіць адказы, прымае рашэнне растацца, якімі б моцнымі ні былі яго пачуцці.

Факт: Асабістая прастора — гэта прыватная, інтымная і эксклюзіўная тэрыторыя, на якую ніхто не можа ўварвацца і прэтэндаваць.

Радасны стан жанчыны — гэта тое, на што мужчына здольны глядзець вечна.

3. Калі вы кантралюеце кожны крок. Менавіта з-за кантролю ўзнікае вялікая колькасць канфліктаў, разбураюцца сем’і, псуюцца адносіны. Кантроль праяўляецца ў імкненні быць патрэбнай мужчыне ва ўсіх сферах яго жыцця: быць у курсе ўсіх яго спраў, увесь час імкнуцца дапамагчы парадай, падтрымаць. Вядома, гэта вельмі патрэбна і прыемна, але ўсё добра ў меру. Напрыклад, падглядаючы ў яго тэлефон, вы ставіце сябе ў нікчэмную і зневажальную пазіцыю. Калі ў вас ёсць сумнёвы, проста папытайце паказаць перапіскі, бо як блізкі чалавек вы маеце на гэта права. Калі вы жадаеце захаваць, а быць можа, нават і палепшыць вашыя адносіны, то вам трэба першым чынам задумацца над тым, што вы абодва — самастойныя людзі, і перарабляць адно аднаго няма ніякага сэнсу. Ваш каханы чалавек не можа быць адзіным сэнсам вашага жыцця. Ён павінен займаць нейкае вызначанае месца, а не захопліваць вас цалкам. А калі ў ім і ёсць недахопы, як вам здаецца, то заключаюцца яны толькі ў тым, што ён не такі, якім вы хацелі б яго бачыць.

Важна: Вы не яго начальнік і не яго маці. Гэта галоўнае правіла таго, як павінна паводзіць сябе жанчына. Калі вы паказваеце мужчыне, што рабіць, то напрошваецеся на непрыемнасці. Вядома, вашыя думкі і пачуцці важныя, але гэта не дае вам права размаўляць з ім загадным тонам.

Памятайце, што вашаму партнёру кругласутачны кантроль можа канчаткова надакучыць, і тады вам будзе няма каго апекаваць.

4 Калі вы занадта дакучлівая. Дакучлівая жанчына хоча быць заўсёды з мужчынам. Яна ўвесь час шле яму смс, тэлефануе, калі яго няма побач. Яна хоча ўсюды яго суправаджаць, адмяняе дзеля гэтага свае планы, і чакае, што ён будзе рабіць тое ж самае. Апроч вонкавай раздражняльнасці, гэта паказвае партнёру, што вы ўвогуле не ўпэўнены ў сабе. Каханы чалавек бачыць, што ўсё ваша жыццё — гэта ён. I на самай справе гэта нікому не падабаецца. Нам, дзяўчатым, можа здавацца гэта вельмі рамантычным, але мужчын гэта адштурхвае. Асабістая прастора патрэбна практычна ўсім самадастатковым людзям. Гэта нармальна мець магчымасць адправіцца на рыбалку з сябрамі, ці проста пабыць аднаму. У гэтым, паверце, няма абсалютна нічога страшнага. Да таго ж асабістая прастора патрэбна і вам. 

Праводзіць час з такой дзяўчынай можа быць досыць складана, тым больш, што яна ніколі не задаволена чым-небудзь, што ў яе ёсць.

Парада: Задумайцеся,калі ў вас няма нічога свайго, то вашыя адносіны вельмі ўразлівыя. Не бойцеся заводзіць сяброў і хобі. 

5. Калі вы раўнуеце ці правакуеце на рэўнасць. Калі рэўнасць носіць пастаянны характар, яна здольная сапсаваць нават самыя пяшчотныя пачуцці. З пункту гледжання псіхалогіі рэўнасць — гэта недахоп даверу да партнёра, страх і няўпэўненасць у сабе. Калі вы сапраўды жадаеце захаваць каханне ў вашай пары, не варта правакаваць партнёра на рэўнасць. Бо гуляць яго пачуццямі — безразважная затэя. Такія паводзіны лёгка счытваюцца мужчынамi. Як правіла, дзяўчына раўнуе, калі лічыць, што выбраннік надае ёй менш увагі, тады яна губляе пачуццё абароненасці і імкнецца вярнуць яго любымі спосабамі. Такім чынам, жаночая рэўнасць — гэта спроба прыцягнуць увагу свайго мужчыны. Але гэта не падніме вашу каштоўносць у яго вачах. Хутчэй, наадварот, узнікне жаданне зняць з сябе адказнасць за вас i вашыя адносiны. Жывіце сваім жыццём і інтарэсамі, стаўце грандыёзныя мэты, якія будуць натхняць, бо энергія павінна быць не толькі ў адносінах, але і ў рэалізацыі ўласнага жыцця. І тыды ў вас не будзе часу на вось такія думкі.

Важна: Мужчына выбірае задаволеную і жыццярадасную жанчыну, з якой яму весяла і з якой ён адчувае сябе шчаслівым. 

6. Калі вы яго не прымаеце такім, які ён ёсць. Няма сэнсу кагосьці перарабляць і падладжваць пад сябе. Прымайце яго такім, які ён ёсць, раз ужо вы яго выбралі. Мужчын гэта раздражняе. Мужчынская формула такая: «Яна мяне мяняе, значыць, не прымае такім, які ёсць, значыць, не любіць». Пямятайце, што нішто не можа прымусіць мужчыну змяніць свае звычкі, прынцыпы, жыццёвыя мэты, пакуль ён сам не прыме рашэнне памяняцца. Калі вы не пакажаце свайму партнёру, што вы заўсёды будзеце падтрымліваць яго, гэта толькі дэматывуе і прымусіць шукаць кагосьці іншага. Бо, калі мужчына не адчувае сябе патрэбным, то рана ці позна разлюбіць вас.

Калі ўзнікаюць рознагалоссі ў зносінах, то многія дзяўчыны, як правіла, вінавацяць ва ўсіх складанасцях мужчын. Аднак ва ўсім, што адбываецца паміж двума людзьмі, толькі мужчына вінаваты не можа быць. У адносінах вельмі шмат залежыць ад жанчыны. Такім чынам, калі партнёр вырашыў пакінуць вас, падумайце, можа быць, нешта ня так менавіта з вамі. Проста паважайце яго патрэбы так, як свае. І тады вашыя зносіны будуць шчаслівыя. Самае галоўнае, што з усім можна справіцца, калі захацець.

Алена ШАЎЧЭНКА

Фота: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Беларусы расчараваліся ў доларах

Беларусы расчараваліся ў доларах

Па выніках года наша насельніцтва не толькі значна астыла да гэтай валюты, але і працягвае пазбаўляцца ад яе рэкорднымі тэмпамі.

Грамадства

Навука голасу, дызайн лекаў і сакрэт шчаслівага бацькоўства

Навука голасу, дызайн лекаў і сакрэт шчаслівага бацькоўства

«Інавацыйны шторм» — гэта бітва простых слоў са складанымі тэрмінамі.

Палітыка

Се Сяаюн: Супрацоўніцтва Кітая і Беларусі — прыклад міжнародных адносін новага тыпу

Се Сяаюн: Супрацоўніцтва Кітая і Беларусі — прыклад міжнародных адносін новага тыпу

Беларусь і Кітай адзначаюць адметную дату — 30-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін.

Грамадства

Дзе падпрацаваць пасля Новага года?

Дзе падпрацаваць пасля Новага года?

Псіхолагі раяць пачынаць не з маніторынгу рынку, а з некалькіх пытанняў самому сабе — каб вызначыцца з прыярытэтамі.