Вы тут

Адбылася прэзентацыя фільма «QAZAQ. Гісторыя аднаго чалавека»


У кінатэатры «Масква» 24 лістапада адбылася сустрэча са стваральнікамі фільма «QAZAQ. Гісторыя аднаго чалавека».


Дакументальная стужка прысвечана жыццю і палітычнай кар’еры першага Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева. Паказ фільма ў Мінску адбыўся ў межах Мжнароднага кінафестываю «Лістапад». Наступныя паказы запланаваны ў Берліне, Пекіне, Абу-Дабі і Стамбуле. 

Выканаўчым прадзюсарам карціны і інтэрв’юерам стаў Олівер Стоўн — уладальнік трох прэмій «Оскар». Першы прэзідэнт Казахстана падзяліўся з ім успамінамі аб дзяцінстве, сталенні, распадзе Савецкага Саюза і першых гадах незалежнасці рэспублікі.

На пытанне журналістаў, чым «QAZAQ. Гісторыя аднаго чалавека» адрозніваецца ад папярэдніх фільмаў, рэжысёр Ігар Лапацёнак адказаў так:

— Як рэжысёр я стварыў чатыры карціны, як прадзюсар — трыццаць. Але гэты фільм самы лепшы. Калі ты пачынаеш працаваць над фільмам, ніколі не ведаеш, якім ён атрымаецца ў выніку. І справа тут не ў бюджэце, кастынгу або тэме. Кіно — гэта магія. Яно можа скласціся, а можа і не скласціся. Гэтая стужка ўдалася. Ад папярэдніх работ яна адрозніваецца тым, што нам удалося знайсці нейкі трэнд, які ўсё аб’яднаў — тое, што адбываецца на тэрыторыі былых краін СССР. Зараз час збіраць тыя супольнасці, якія раней былі раз’яднаны. Зразумела, ніхто не кажа аб аднаўленні СССР. 

Шмат пытанняў гучала наконт асобы Назарбаева. Асабліва цікавіліся тым, наколькі гэта закрыты чалавек. 

— Гэта максімальна адкрытая асоба, — распавёў Лапацёнак. — Ведаеце, усё вельмі залежыць ад таго, хто задае пытанні. Я не быў знаёмы з ім раней, але ў мяне ўжо ёсць вопыт узаемадзеяння з палітычнымі вярхамі. Мы заўсёды імкнемся запісаць першую сустрэчу, гаворку. Таму што першыя ўражанні найбольш яскравыя. Мы пазбягалі «жоўтых» тэм, гэта нам не цікава. 

Аб планах прасоўвання стужкі распавёў прадзюсар Ігар Кобзеў:

— Я ганаруся тым, што прымаў удзел у гэтым праекце. Гэта трэці кінафестывальны паказ стужкі: мы ўжо з’ездзілі ў Рым і Лос-Анджэлес. Таксама ёсць 8-серыйны фільм, які мы плануем трансляваць у якасці тэлесерыяла. Спадзяюся, у нас будзе не толькі кіна-, але і тэатральны пракат. Жанр «QAZAQ. Гісторыя аднаго чалавека» у большай ступені нагадвае драму, чым дакументальны фільм. 

З цікавых фактаў можна адзначыць, што музычнай афарбоўкай фільма займаўся італьянскі кампазітар і дырыжор Карла Сіліота. Трэкі былі запісаны ў адной з залаў Астана Оперы, што знаходзіцца ў Нур-Султане. Удзельнікі сустрэчы засяродзілі ўвагу на тым, што «QAZAQ. Гісторыя аднаго чалавека» ўжо ўключыўся ў гонку за прэмію «Оскар» і нават атрымаў першую музыкальную намінацыю:

— Хачу дадаць, што мы не маем ілюзій наконт статуэтак, — адзначыў Лапацёнак. — Мы робім нашы фільмы не дзеля ўзнагарод. І асноўную адзнаку нам дае не акадэмічная кінасупольнасць, а ўсё ж такі глядач. 

На пытанне аб найбольш яскравых успамінах падчас працы над праектам Лапацёнак адказаў наступным чынам:

— Казахстан — вялізарная краіна, дзявятая па памеры ў свеце. Але атамны палігон, дзе працавала наша здымачная група, зрабіў на нас найбольшае ўражанне. Першае, што сказаў лётчык, які прывёз нас на палігон: «Тут была смерць». Гэтая зямля была змучана ядзернымі выпрабаваннямі. 

Удзельнікі сустрэчы адзначылі, што шмат здымак было здейснена дзякуючы дронам. Гэта дазвовліла ахапіць вялікую колькасць краявідаў Казахстана.

Арына КАРПОВІЧ

Фота «Лістапад»

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.