Вы тут

Іва Нісканен выйграў лыжную гонку на 15 км класікай на этапе КС у Фінляндыі.


Іва Нісканен выйграў індывідуальную гонку на дыстанцыі 15 км класічным стылем на этапе Кубка свету па лыжных гонках у Руцы (Фінляндыя), паведамляе БелТА.


Фін завяршыў старт з выніковым паказчыкам 33 мін. 08,6 сек. Другое месца заняў расіянін Аляксей Чарвоткін, які адстаў ад пераможцы на 8,3 сек. Замкнуў тройку наймацнейшых суайчыннік сярэбранага медаліста Аляксандр Веляпуноў, які саступіў Іва Нісканену 14,1 сек.

Удзельнічалі ў гонцы і беларускія спартсмены, якія спыніліся на далёкіх подступах да п’едэстала. Лепшы з іх Аляксандр Воранаў завяршыў старт на 71-м месцы з вынікам 36 мін. 12,5 сек. Ягор Казарынаў фінішаваў 72-м, яго час — 36 мін. 13,7 сек.

Завершыцца этап Кубка свету 28 лістапада.

Прэв’ю: championat.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.