Вы тут

Прафсаюз медыкаў прызначыў выдатнікам медкаледжаў заахвочвальныя выплаты


Прафсаюз медыкаў прызначыў навучэнцам медкаледжаў стыпендыі і заахвочвальныя выплаты, паведамілі БелТА ў Беларускім прафсаюзе работнікаў аховы здароўя.


Навучэнцы беларускага і Мінскага медкаледжаў атрымалі 20 аднаразовых заахвочвальных выплат і 20 сацыяльных стыпендый. Адпаведныя сертыфікаты на Br400 і Br300 аб налічэнні аднаразовых выплат ад рэспубліканскага і Мінскага гарадскога камітэтаў галіновага прафсаюза будучым медыкам уручылі прадстаўнікі гаркама БПРЗ.

Заахвочвальныя выплаты прызначаныя і 11 навучэнцам медкаледжаў Мінскай вобласці. Сертыфікаты на прафсаюзныя Стыпендыі будучым медыкам урачыста ўручыў старшыня Мінскага абкама галіновага прафсаюза Аляксандр Дрэйчук. Паводле яго слоў, атрыманне прафсаюзных стыпендый натхняе хлопцаў на дасягненне новых вышынь, а таксама стымулюе і далей быць лепшымі не толькі ў вучобе, але і актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці.

Аднаразовыя выплаты для выдатнікаў вучобы і актывістаў прафсаюзнага руху прызначаюцца штогод. Па заяве ў прафкам ад членаў прафсаюза-навучэнцаў медкаледжаў сталіцы з малазабяспечаных сем'яў, інвалідаў дзяцінства і іншых катэгорый таксама кожны год прызначаюцца сацыяльныя Стыпендыі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».