Вы тут

Афтальмолагі ўпершыню ўжывілі пацыенту надрукаванае на 3D-прынтэры вока


У Вялікабрытаніі ў афтальмалагічнай бальніцы Мурфілдс, якая знаходзіцца ў Лондане, пацыенту ўжывілі вочны пратэз, надрукаваны на 3D-прынтэры. Пра гэта паведамляе New York Post, перадае МИР24.


Пацыентам, які атрымаў падобнае штучнае вока, стаў 40-гадовы інжынер Стыў Верзу. Гэтая аперацыя стала першай у гісторыі.

Раздрукаваны пратэз выглядае нашмат рэалістычней, чым мадэль, якую звычайна вырабляюць з медыцынскага акрылу. Інавацыйны пратэз паўтарае рухі сапраўднага вока. Орган, раздрукаваны на 3D-прынтэры, адрозніваецца глыбінёй зрэнкі.

Характэрна, што 3D-пратэз вырабляюць каля трох тыдняў. У той час як акрылавы робяць прыкладна паўтара месяца.

Пацыент, які паспяхова перанёс аперацыю, расказаў, што да гэтага ў яго стаяў традыцыйны пратэз, якога ён вельмі саромеўся. Новы выглядае «проста фантастычна».

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.