Вы тут

У Віцебску пляменнік збіў да смерці дзядзьку


Супрацоўнікамі Кастрычніцкага РАУС Віцебску затрымалі 30-гадовага мужчыну па падазрэнні ў прычыненні цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якія прывялі да смерці, паведамілі ва УУС Віцебскага аблвыканкама.


Канфлікт адбыўся паміж пляменнікам і ягоным родным дзядзькам 25 лістапада.

Па папярэдняй інфармацыі, маладому чалавеку не спадабалася, як сваяк зрабіў у яго рамонт. Мужчыну не задаволіла якасць працы з электраправодкай. Сварка і прэтэнзіі перараслі ў бойку. Падчас яе віцяблянін нанёс свайму сваяку не менш за сем удараў у вобласць галавы. Пасля гэтага пацярпелы памёр на месцы здарэння.

Віцебскім ДАСК у дачыненні да падазраванага распачата крымінальная справа па ч.3 арт.147 (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання) КК.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?