Вы тут

Былы дырэктар КУП у Мінску падазраецца ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў


Пракуратура Савецкага раёна Мінска па выніках праверкі захавання антыкарупцыйных нормаў пры распараджэнні дзяржмаёмасцю ўзбудзіла крымінальную справу ў дачыненні да былога дырэктара камунальнага прадпрыемства за перавышэнне службовых паўнамоцтваў, паведамляе служба інфармацыі пракуратуры горада Мінска.


Падазроная з лютага па ліпень 2019 года з парушэннем заканадаўства заключыла з іншымі людзьмі дадатковыя пагадненні да дагавораў падраду на вядзенне бухгалтарскага ўліку і складанне справаздачнасці. Фактычна гэтыя работы выконвала намеснік галоўнага бухгалтара, а пералічаныя грошы атрымлівала падазроная. Сума ўрону перасягнула Br7 тыс.

Супрацьпраўныя дзеянні кваліфікаваны па ч.2 арт.426 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Для арганізацыі папярэдняга расследавання пракурор накіраваў крымінальную справу ў Савецкі (Мінск) раённы аддзел Следчага камітэта.

Прэв’ю: prokuratura.gov.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.