Вы тут

«Вялікі камень» будзе супрацоўнічаць з СЭЗ Кыргызстана «Нарын»


Адміністрацыя Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень» падпісала мемарандум аб супрацоўніцтве са свабоднай эканамічнай зонай «Нарын» (Кыргызстан), паведамілі ў прэс-службе парка.


Дакумент накіраваны на развіццё ўзаемадзеяння ў галіне інавацый, пашырэння міжнароднага і рэгіянальнага гандлю. Акрамя таго, мемарандум прадугледжвае садзейнічанне стартапам і навукова-даследчым праектам, супрацоўніцтва па прыцягненні кампаній, арганізацыі сумесных мерапрыемстваў.

СЭЗ «Нарын» — адна з буйнейшых свабодных эканамічных зон Кыргызстана.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень» — асаблівая эканамічная зона са спецыяльным прававым рэжымам, размешчаная за 25 км ад Мінска. Прыярытэтныя для парка напрамкі — машынабудаванне, электроніка і тэлекамунікацыі, біятэхналогіі, фармацэўтыка, новыя матэрыялы, лагістыка, электронная камерцыя, захоўванне і апрацоўка вялікіх аб’ёмаў даных.

Прэв’ю: industrialpark.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.