Вы тут

Заўтра ў Магілёве адкрыюць «Зорку БРСМ» і падвядуць вынікі трэцяга працоўнага семестра


Памятны знак «Зорка БРСМ» адрэстаўраваны байцамі студатрадаўскага руху Магілёўшчыны. Ён будзе адкрыты ў рамках абласнога этапу рэспубліканскага марафону студэнцкіх атрадаў «Маладосць. Праца. Адзінства». Урачыстае адкрыццё «Зоркі БРСМ» адбудзецца ў 11.00 каля кінатэатра «Радзіма».


— 24 жніўня 2007 года ў Міжнародным каталогу «Космас-Зямля» пад імем «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» была зарэгістраваная зорка шостай велічыні сузор’я Вялікая Мядзведзіца. Менавіта яна, як устанавілі навукоўцы, знаходзілася над Мінскам у 10 гадзін раніцы 6 верасня 2002 года, калі пачаўся аб’яднальны з’езд БПСМ і БСМ. Ведаючы гэта, актывісты Магілёўскага абласнога камітэта БРСМ падарылі яе Саюзу, — паведамілі арганізатары.

У праграме марафону ў Магілёве майстар-клас па мастацкім роспісе пернікаў у стылі Беларускіх студэнцкіх атрадаў (БСА), маладзёжны флэшмоб «Адзіны рытмам БСА» на тэматычнай фотазоне «ТрудКрут», выстава дасягненняў БСА Магілёўшчыны. Будзе арганізаваны адкрыты дыялог «Мой студатрад — час з карысцю. Перспектывы развіцця маладзёжнага руху магілёўскія актывісты абмяркуюць з удзелам прадстаўнікоў Цэнтральнага камітэта БРСМ і рэспубліканскага штаба студэнцкіх атрадаў, ветэранаў студатрадаўскага руху, камсаставам рэспубліканскага працоўнага праекта «Атлант 2021». У рамках закрыцця працоўнага семестра-2021 адбудзецца ўзнагароджанне лепшых камандзіраў, камісараў, байцоў студэнцкіх атрадаў, а таксама штаба працоўных спраў устаноў адукацыі і лепшых наймальнікаў Магілёўскай вобласці. Камандзір Магілёўскага абласнога штаба студэнцкіх атрадаў Уладзімір Паўлоўскі перадасць статуэтку ў выглядзе Бусла (сімвал адданасці слаўным традыцыям студатрадаўскага руху) камандзіру Брэсцкага абласнога штаба студэнцкіх атрадаў Максіму Харытоніку. На працягу дня будзе праходзіць абласны фотаконкурс «Я люблю БСА», здымкі якога прапануецца размяшчаць у асабістых акаўнтах (профіль павінен быць адкрытым) у сацыяльнай сеткі Instagram з адзнакай @mogbrsm. Па выніках дня лепшыя фота прымуць удзел у інтэрнэт-галасаванні ў Instagram @mogbrsm.

Дарэчы, сёлета ў рабоце 289 студэнцкіх атрадаў на Магілёўшчыне ўдзел прыняла 3517 чалавек.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».