Вы тут

Як пазбегнуць крадзяжоў на дачным участку?


Большасць дачнікаў ужо перабралася ў свае ўтульныя кватэры. Прысядзібныя ўчасткі ў парадку, хаты — на замку. Аднак многіх гаспадароў гэта не супакойвае. Справа ў тым, што іх адсутнасцю карыстаюцца зламыснікі.


Фота: pixabay.com

Па выніках 10 месяцаў гэтага года ў краіне адзначаецца зніжэнне колькасці крадзяжоў (з 1135 да 793 летась), здзейсненых з домаўладанняў грамадзян, размешчаных у садовых таварыствах і дачных кааператывах. Падазраваны ў здзейсненых злачынствах устаноўлены толькі ў 431 выпадку.

— Для захаванасці сваіх домаўладанняў і маёмасці, якая ў іх знаходзіцца, надзвычай важна прымаць комплексныя меры, — адзначыў начальнік арганізацыйна-аналітычнага ўпраўлення міліцыі грамадскай бяспекі МУС палкоўнік міліцыі Вадзім ПЕТЫШ. — Яны актуальныя як напярэдадні заканчэння дачнага сезона, так і ў перыяд масавых наведванняў дач, таму што большасць грамадзян прысутнічае ў сваіх домаўладаннях толькі ў выхадныя дні. Своечасовае прыняцце мер дапаможа грамадзянам не толькі абараніць маёмасць ад злачынных замахаў, але і ў выпадку здзяйснення правапарушэння прыцягнуць віноўніка да вызначанай заканадаўствам адказнасці.

Каб абараніць свой дом, міліцыя рэкамендуе:

— устанавіце надзейныя ўваходныя дзверы і замкі, умацуйце аконныя праёмы;

— заўсёды правярайце, што ўсе дзверы і вокны ў хаце зачынены (нават калі выходзіце на непрацяглы час);

— ключы ад хаты не хавайце пад дыванком каля дзвярэй або ў іншым лёгкадаступным месцы;

— не пакідайце ў дачным доме ў перыяд міжсезоння (або ў перыяд працяглай адсутнасці) каштоўныя рэчы;

— усталюйце добрасуседскія адносіны з жыхарамі свайго садовага таварыства (дачнага кааператыва) з мэтай узаемнага назірання за домаўладаннямі адзін аднаго;

— пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці ўстанавіце ахоўную сігналізацыю і не забывайцеся яе ўключаць;

— інфармуйце органы ўнутраных спраў аб фактах з’яўлення (пражывання) старонніх асоб на тэрыторыі садовага таварыства (дачнага кааператыва) або транспартных сродкаў, якія выклікаюць падазрэнне, а таксама правапарушэннях, што адбыліся.

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.