Вы тут

Стацыянарны пункт для працы медыкаў адкрыецца ў ТЛЦ на мяжы


У пункце размяшчэння бежанцаў адкрыецца стацыянарны пункт для прыёму бежанцаў медыкамі, перадае БелТА.


Сёння ідзе 22-ы дзень для бежанцаў на мяжы. Знаходзяцца яны ў пункце часовага размяшчэння ў транспартна-лагістычным цэнтры побач з пунктам пропуску «Брузгі». Бежанцы забяспечваюцца ўсім неабходным, у тым ліку і медыцынскім абслугоўваннем. Кругласутачна ля пункта размяшчэння дзяжураць дзве брыгады хуткай дапамогі.

За кансультатыўнай і амбулаторнай дапамогай да медыкаў кожны дзень звяртаюцца ад 100 да 200 бежанцаў. Прыём раней вёўся на базе аўтамабіляў СМП. Для таго каб павысіць якасць аказваемай дапамогі, а таксама стварыць больш камфортныя ўмовы для працы медыкаў, прынята рашэнне аб абсталяванні стацыянарнага пункта. З 30 лістапада, як плануецца, медыкі будуць прымаць пацыентаў ужо ў памяшканні.

Надаецца павышаная ўвага і захаванню гігіены сярод бежанцаў. Некалькі дзён таму адкрылася палявая лазня. Яе працу зробяць пастаяннай. Сёння ў ТЛЦ адкрылася імправізаваная цырульня. За тыдні тулянняў ля мяжы і пражывання ў лагеры шматлікім бежанцам патрабуюцца паслугі цырульніка. Спецыялісты з Гродзенскага каледжа бытавога абслугоўвання далі тут некалькі майстар-класаў, далей стрыгчы будуць самі бежанцы. Бо некаторыя з іх працавалі па гэтай спецыяльнасці на радзіме. Неабходныя інструменты прадастаўлены.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?