Вы тут

Дэпутат: беларусы ніколі не дзялілі людзей на сваіх і чужых


Беларусы ніколі не дзялілі людзей на сваіх і чужых, заўсёды гатовыя прыйсці на дапамогу. Пра гэта журналістам заявіла намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Палаты прадстаўнікоў Аксана Гайдук, каментуючы сітуацыю на беларуска-польскай мяжы, перадае БелТА.


У адрозненне ад краін Захаду беларусы не кінулі бежанцаў у бядзе, падаўшы ім прытулак і харчаванне, імкнучыся аказаць усю неабходную гуманітарную дапамогу. «Гэта пацвярджэнне таго, што ў нас сацыяльна арыентаваная дзяржава, якая накіравана на рэальную падтрымку любога грамадзяніна», — сказала Аксана Гайдук.

Па яе словах, беларусы не дзеляць людзей на сваіх і чужых. «Калі чалавек трапляе ў цяжкую сітуацыю — заўсёды гатовыя прыйсці на дапамогу», — адзначыла парламентарый.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».