Вы тут

Сенатары адобрылі законапраект аб дарожным руху


Сенатары на пасяджэнні шостай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання адобрылі законапраект «Аб змене закона Рэспублікі Беларусь «Аб дарожным руху», перадае БелТА.


Праект закона накіраваны на далейшае ўдасканаленне забеспячэння бяспекі дарожнага руху і прадугледжвае шэраг новаўвядзенняў, накіраваных на ўлік правапрымяняльнай практыкі, а таксама рэалізацыю палажэнняў іншых актаў заканадаўства.

«У цэлым выбудаваны добры заканадаўчы праект па дарожнаму руху і Правілам дарожнага руху. Змены накіраваныя на вырашэнне спрэчных пытанняў правапрымянення, павышэнне бяспекі і эфектыўнасці дарожнага руху, а ў канчатковым выніку — спрашчэнне жыцця нашых вадзіцеляў», — падкрэсліў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаіл Русы.

Паводле яго слоў, прыняцце законапраекта дазволіць удасканаліць арганізацыю дарожнага руху за кошт вызначэння балансу бяспекі і эфектыўнасці дарожнага руху, стварыць перадумовы для далейшага ўкаранення ў краіне інтэлектуальных транспартных сістэм. «Для гэтага прадугледжваецца шэраг новаўвядзенняў. У прыватнасці, скасоўваецца кантроль за выкананнем парадку правядзення дзяржаўнага тэхнічнага агляду транспартных сродкаў на дыягнастычных станцыях. Уводзіцца аўтаматызаваны ўлік выдадзеных вадзіцельскіх медыцынскіх даведак па прыдатнасці да кіравання. З’яўляецца магчымасць здаваць экзамены на права кіравання транспартным сродкам з аўтаматычнай трансмісіяй. Будуць выдавацца міжнародныя пасведчанні кіроўцы, якія прадугледжаны Канвенцыяй аб дарожным руху 1968 года. Замацавана права грамадзян Расіі кіраваць транспартным сродкам на падставе свайго нацыянальнага вадзіцельскага пасведчання да заканчэння яго тэрміну дзеяння, што будзе спрыяць далейшай рэалізацыі роўных правоў грамадзян Беларусі і Расіі на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы», — распавёў сенатар.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.