У Беларусі апошнім часам пачасціліся выпадкі махлярства з выкарыстаннем сродкаў тэлекамунікацыі, калі зламыснікі прадстаўляюцца работнікамі дзяржарганізацый, у тым ліку органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю, паведамілі ў КДК.
Вядомыя факты, калі ашуканцы звярталіся да грамадзян па электроннай пошце і патрабавалі прадаставіць пацвярджальныя дакументы на грашовыя сродкі, якія паступілі, пад рознымі падставамі пераконвалі пераводзіць грошы на іншы разліковы рахунак.
Напрыклад, падчас інтэрнет-перапіскі з жыхаркай Беларусі зламысніку, які назваўся іншаземцам, удалося ўвайсці да яе ў давер і пераканаць некалькі разоў пералічыць на названыя ім рахункі буйныя сумы грашовых сродкаў. Пасля аферыст заявіў, што збіраецца прыехаць у Беларусь і таксама хоча пералічыць жанчыне значную суму грошай. У пацвярджэнне гэтых намераў на электронную пошту інтэрнет-суразмоўніцы прыйшло фота падробленага дакумента замежнага банка аб пералічэнні валюты на яе беларускі рахунак.
«Каб пераканаць жанчыну ў сапраўднасці дакумента аб грашовым пераводзе, на яе электронную пошту таксама быў адпраўлены сфабрыкаваны ліст (на падробленым бланку) ад Дэпартамента фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржкантролю: маўляў, грошы паступілі, аднак аперацыі па рахунку часова прыпынены да высвятлення абставін легальнасці іх паходжання», — удакладнілі ў КДК.
Западозрыўшы падман, жанчына звярнулася ў Камітэт дзяржкантролю з пытаннем наконт сапраўднасці ліста, які паступіў ёй з Дэпартамента фінансавага маніторынгу. Гэта выратавала яе ад чарговых грашовых выплат ашуканцы.
У кантрольным ведамстве адзначылі, што органы КДК (уключаючы Дэпартамент фінансавага маніторынгу) не накіроўваюць грамадзянам запыты па электроннай пошце, у тым ліку адносна іх даходаў.
Спецыялісты раяць у выпадку паступлення падазроных паведамленняў тэлефанаваць не па нумары тэлефона, указаным у лісце (часта гэта рэквізіты ашуканцаў), а па кантактных тэлефонах, размешчаных на афіцыйным сайце Камітэта дзяржкантролю, або звярнуцца ва ўпраўленне ўласнай бяспекі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па тэл. +375 17 328 54 99.
Прэв’ю: pexels.com
Пасля значнага вясновага «хапуна», на майскія святы рынак злёгку астыў.
Псіхіка пажылых людзей часцей за ўсё не здольная да «апгрэйду».
Спартыўная сям'я б'е рэкорды.