Вы тут

Выстава «Таленты шчырых сэрцаў» адкрылася ў Гродне


Абласная выстаўка творчасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі запрацавала 30 лістапада ў выставачнай зале ДУК «Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці» (вул. Савецкая, 8). Яна накіравана на папулярызацыю творчасці інвалідаў і прыцягненне ўвагі грамадскасці да іх праблем.


Наведвальнікі змогуць убачыць больш за 200 работ людзей з абмежаванымі магчымасцямі з 13 раёнаў вобласці, якія наведваюць аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў пры ўстановах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, а таксама клубныя ўстановы. Большая частка экспанатаў прадстаўлена ўдзельнікамі Гродзенскай абласной арганізацыі ГА «БелТІЗ».

У экспазіцыі — работы, выкананыя ў розных тэхніках выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (жывапіс, разьба па дрэве, вышыўка, тэкстыль, пляценне з папяровай лазы, арыгамі, бісерапляценне, вязанне і інш.), у тым ліку — сувеніры да Новага года.

Тэкст і фота — «Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?