Вы тут

БЧ падала напружанне на кантактную сетку на ўчастку Светлагорск-Калінкавічы


Беларуская чыгунка працягвае рэалізацыю інвестыцыйнага праекта па электрыфікацыі ўчастка Жлобін-Калінкавічы-Барбароў. Чарговым яго важным этапам стала падача напружання на кантактную сетку ўчастка Светлагорск-на-Бярэзіне-Калінкавічы, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ, перадае БелТА.


Электразабеспячэнне дадзенага ўчастка ажыццяўляе новая цягавая падстанцыя, пабудаваная побач са станцыяй Жэрдзь. Раней у адпаведнасці з праграмай узаемадзеяння філіяла «Рэчыцкія электрычныя сеткі» РУП «Гомельэнерга» і Гомельскай дыстанцыі электразабеспячэння БЧ было пададзена напружанне 110 кВ на дзве лініі працягласцю 15 км, якія былі спецыяльна пабудаваныя для электразабеспячэння гэтай цягавай падстанцыі.

У цяперашні час працягваюцца пуска-наладачныя працы. Наступным этапам стане пробны пропуск электрарухомага складу па ўчастку Светлагорск-на-Бярэзіне — Калінкавічы.

«Рэалізацыя гэтага праекта накіравана на пашырэнне палігона электрыфікацыі Беларускай чыгункі і павышэнне эфектыўнасці перавозак пасажыраў і грузаў», — адзначылі ў прэс-цэнтры.

У БЧ нагадалі, што ў 2016 годзе пачаўся рэгулярны рух цягнікоў на электравознай цязе паміж Мінскам і Гомелем. З 2015 — га па 2017-ы быў электрыфікаваны ўчастак Маладзечна — Гудагай — дзяржмяжа. У чэрвені 2020 года пачаўся рэгулярны рух электрацягнікоў па маршруце Светлагорск — Жлобін — Мінск.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.