У Бабруйску затрыманы 50-гадовы закладчык наркотыкаў. Аб гэтым паведамілі ў УУС Магілёўскага аблвыканкама, перадае БелТА.
«Прапанову падпрацаваць мясцовы жыхар атрымаў ад адміністратараў віртуальнай крамы, дзе сам купляў псіхатропы, — адзначылі ва УУС. — Праз два тыдні супрацьпраўнай дзейнасці яго затрымалі аператыўнікі».
Устаноўлена, што мужчына набыў партыю наркотыкаў у Магілёве і прывёз для далейшага распаўсюджвання праз закладкі ў Бабруйск. Пры сабе ў яго знойдзены скрутак са 100 г мефедрону.
Следчымі дадзена прававая ацэнка. Узбуджана крымінальная справа за незаконны абарот наркатычных сродкаў.
Прэв’ю: pexels.com
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.